Здарэнні1010

Прызёр конкурсу «Сям'я года» абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце выхаванак дзіцячага дома сямейнага тыпу

У суд Добрушскага раёна паступіла на разгляд крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да 50-гадовага жыхара райцэнтра.

Ён абвінавачваецца па артыкулах 166 і 167 КК — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і замах на згвалтаванне, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

Пацярпелыя ад дзеянняў абвінавачанага — дзяўчынкі 2003 і 2010 гадоў нараджэння, выхаванкі дзіцячага дома сямейнага тыпу. Жонка абвінавачанага з'яўлялася выхавальніцай дзіцячага дома сямейнага тыпу. Мужчына раней працаваў памочнікам выхавальніка ў гэтым жа дзіцячым доме. У іх ёсць дарослыя родныя дзеці.

Па неафіцыйнай інфармацыі, пра дзеянні сэксуальнага характару малодшая пацярпелая паведаміла старэйшай, а тая — органам апекі.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі тры гады таму. Тут выхоўвалі восем прыёмных дзяцей. Сям'я, якая ўзяла іх на выхаванне, перамагла ў раённым конкурсе на пасаду бацькоў-выхавальнікаў. Муж і жонка выгадавалі дваіх уласных дзяцей. Сям'я раней не была заўважаная ні ў чым заганным. У 2014 годзе заняла трэцяе месца на абласным конкурсе «Сям'я года».

Гэта не першы падобны выпадак у дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Два гады таму суд Светлагорскага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхара вёскі Казлоўка, які працаваў на момант учынення злачынстваў памочнікам выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу.

За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх выхаванак мужчына быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго родны сын, на той момант 17-гадовы, таксама быў прыгавораны да пазбаўлення волі на дзевяць гадоў па аналагічным складзе злачынства.

У гэтым дзіцячым доме выхоўвалася 13 дзяцей. 43-гадовага памочніка выхавальніка затрымалі вясной 2013 года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з дзяўчынак. Падчас следства стала вядома і пра іншыя ахвяры.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў8

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?10

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць