Грамадства

Макулатуру і выкарыстаныя батарэйкі ў Брэсце абмяняюць на садавіну

Жыхарам Брэста прапануюць 29 ліпеня абмяняць макулатуру і выкарыстаныя батарэйкі на садавіну, паведамілі ў Брэсцкім маладзёжным аб'яднанні «Час Зямлі».

Экалагічная акцыя «Клімат, застанься!» адбудзецца ў гарадскім парку культуры і адпачынку. На пляцоўцы каля Тэатра эстрады валанцёры наладзяць абмен макулатуры і непатрэбных акумулятараў на садавіну. Па ўстаноўленым курсе за 1 кг паперы ці тры батарэйкі брэстаўчане атрымаюць адзін яблык. Найбольш актыўных гараджан за здачу другаснай сыравіны заахвоцяць яшчэ вялікай колькасцю вітамінаў.

У гэты дзень будзе арганізаваная фотавыстава, удзельнікамі якой могуць стаць усе ахвотныя. Жыхарам абласнога цэнтра прапануюць падзяліцца здымкамі з прыродай Беларусі, відамі гарадоў, а таксама фатаграфіямі, прысвечанымі праблемам урбанізацыі і змены клімату.

Для маленькіх наведвальнікаў супрацоўнікі Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода правядуць навучальную гульню па сартаванні смецця. Прадстаўнікі Брэсцкага экалагічнага інфармацыйнага цэнтра падчас майстар-класа навучаць дзяцей маляваць на льняных торбах. Затым іх можна будзе выкарыстоўваць замест поліэтыленавых пакетаў.

Для гасцей экалагічнага свята валанцёры падрыхтавалі масу іншых сюрпрызаў. «Шмат што ў змене клімату залежыць ад нас саміх. Падчас акцыі мы хочам расказаць пра карысць другасных рэсурсаў, пра тое, што іх перапрацоўка эканоміць вялікую колькасць энергіі, вады», — падкрэслілі арганізатары мерапрыемства.

Акцыя «Клімат, застанься!» арганізаваная таварыствам «Зялёная сетка» і Брэсцкім моладзевым аб'яднаннем «Час Зямлі» пры продержке Брэсцкіх смеццеперапрацоўчага завода і экалагічнага інфацэнтра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома31

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома31

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць