Улада55

Правацэнтрысцкая кааліцыя: Нас не дапусцілі да падліку галасоў

Па выніках фарміравання ўчастковых выбаркамаў стала ясна, што парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам АБСЕ. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі 1 жніўня ў Мінску з удзелам лідараў правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоля Лябедзькі, Юрыя Губарэвіча і Віталя Рымашэўскага.

У правацэнтрысцкую кааліцыю, нагадаем, уваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП), рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Як адзначыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій, якое прайшло на мінулым тыдні, з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі ўсёй выбарчай кампаніі.

«Пасля завяршэння гэтага перыяду правацэнтрысцкая кааліцыя заяўляе (а ў нас ёсць усе падставы, юрыдычныя і палітычныя, каб заявіць): выбарчая кампанія цалкам не адпавядае стандартам АБСЕ», — сказаў старшыня АГП.

Паводле яго слоў, больш чым з 400 вылучаных у склад камісій прадстаўнікоў структур правацэнтрыстаў ва ўчастковыя выбаркамы ўключана 17 чалавек.

«Правацэнтрыстаў ва ўчастковых камісіях няма. Мы не дапушчаныя да працэсу падліку галасоў», — дадаў ён.

Паводле назіранняў лідараў апазіцыйных партый у камісіі ўвайшлі або работнікі дзяржпрадпрыемстваў, адпаведна, ва ўладаў ёсць рычагі націску на іх, альбо тыя, хто «прадэманстраваў сваю мяккую пазіцыю» і каму «складана нават пэўную думку выказаць».

«Гэта пацвярджае яшчэ раз, што выбарчую кампанію цалкам вядзе КДБ, а Ярмошына толькі фармальны спікер гэтай кампаніі, які агучвае некаторыя пазіцыі», — заявіў старшыня партыі.

Больш за траціну ўчастковых выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах сфарміраваныя з прадстаўнікоў пяці праўладных грамадскіх аб'яднанняў: «Белая Русь», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускі саюз жанчын (БСЖ) і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў. Паводле дадзеных ЦВК, усяго ў склад 5.971 участковай камісіі ўключана 65.856 чалавек. З іх 24.080 (36,6%) прадстаўляюць названыя аб'яднання: «Белую Русь» — 4.536 чалавек, ФПБ — 8.939, БРСМ — 3.488, БСЖ — 4.241, аб'яднанне ветэранаў — 2.876.

У склад участковых камісій увайшло 2.854 дзяржаўныя служачыя, 5.674 чалавекі ва ўзросце да 30 гадоў, 46.909 жанчын.

Ад палітычных партый ва ўчастковыя камісіі ўвайшло 3.411 прадстаўнікоў. У прыватнасці ад Беларускай аграрнай партыі — 637 чалавек (вылучалася 665), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» — 31 (169), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 3 (42), Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — 639 (660 ), Камуністычнай партыі Беларусі — 816 (988), Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 5 (15), Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 14 (223), Партыі БНФ — 5 (80), Рэспубліканскай партыі — 265 (310), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 994 (1.141), Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 2 (4).

На прэс-канферэнцыі 29 ліпеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што на ўключэнне прадстаўнікоў у склад камісій уплывала «ўся характарыстыка асобы: месца ў грамадстве, сацыяльны аўтарытэт, прафесійныя і маральныя якасці». «Усё залежыць ад людзей, якія ўваходзяць у тую ці іншую партыю. З апазіцыйных часцей за ўсё ўключаюцца прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Гэта людзі, якія добра ўманціраваныя ў грамадства, карыстаюцца сацыяльным аўтарытэтам. Важныя асобасныя характарыстыкі ў рэгіёне, а не апазіцыйнасць. Часта ў апазіцыйных партыях ёсць людзі, непаспяховыя ў жыцці, у іх канфрантацыя з людзьмі, якія іх акружаюць», — заявіла кіраўнік ЦВК.

Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м28

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м28

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць