Грамадства1818

Эксперты: Большасць людзей зараджае смартфон няправільна

Многія зараджаюць свае смартфоны цалкам няправільна, а пасля скардзяцца на «забіты» акумулятар. Эксперты сайта Battery University ужо некалькі гадоў публікуюць рэкамендацыі па тым, як трэба зараджаць розныя прылады, а сайт Tech Insider вылучыў некалькі простых парадаў.

Фота rbc.ua.

Літый-іённыя акумулятары ў смартфонах адчувальныя да так званага «стрэсу». Як і ў людзей, працяглы стрэс можа скараціць працягласць жыцця батарэі. У нашых сілах знізіць нагрузкі на прыладу і падоўжыць тэрмін яе службы.

Адключайце смартфон ад разеткі, калі ён цалкам зараджаны

Пакідаць смартфон зараджацца на ўсю ноч — дрэнная ідэя. Батарэя зарадзіцца за 2-3 гадзіны, пасля гэтага яна будзе атрымліваць энергію малымі дозамі, каб падтрымліваць зарад на 100%. Гэта будзе трымаць акумулятар у стане «напружання» і зменшыць тэрмін яго жыцця.

А вось тое, што батарэя будзе зараджацца ўсе восем гадзін вашага сну і загіне ад перагрэву — міф. Сучасныя смартфоны аўтаматычна перастаюць зараджацца, калі патрэба ў гэтым знікае. Начная зарадка для акумулятара шкодная, але не смяротна небяспечная.

Не трэба зараджаць батарэю да 100%

«Няма неабходнасці цалкам зараджаць літый-іённы акумулятар. Больш за тое, гэта непажадана, — пішуць спецыялісты Battery University. — Насамрэч лепш зарадзіць батарэю не цалкам, бо высокае напружанне негатыўна ўздзейнічае на батарэю».

Чакаць 0% на лічыльніку таксама не трэба.

«Падобна механічным прыладам, якія зношваюцца хутчэй пры інтэнсіўным выкарыстанні, глыбіня разрадкі (DoD) вызначаецца колькасцю цыклаў батарэі. Чым менш разрадка, тым даўжэй батарэя праслужыць».

У гэтага тэзіса ёсць эксперыментальнае пацверджанне. Па дадзеных Battery University, калі пры значэнні DoD 100% (поўная разрадка) батарэя служыць 300-500 цыклаў, то пры 50% DoD яе хопіць ужо на 1200-1500 цыклаў.

Зараджаць некалькі разоў на дзень

Эксперты раяць пастаянна трымаць зарад акумулятара паміж 40 і 80 адсоткамі. Гэта значыць, што значна лепш зарадзіць смартфон некалькі разоў кароткімі сесіямі, чым паставіць яго ў разетку на ўсю ноч ці на ўвесь дзень.

Ёсць распаўсюджаны міф пра тое, што перад тым, як падключыцца да разеткі, трэба дачакацца максімальнай разрадкі батарэі, а затым цалкам яе зарадзіць. Хутчэй за ўсё, ён пайшоў з часоў папулярнасці нікель-кадміевых і нікель-метал-гідрыдных акумулятараў — для іх сапраўды была карысная «трэніроўка» з поўнымі цыкламі зарадкі-разрадкі. Літый-іённым батарэям такія практыкаванні не патрэбныя.

Дарэчы, вельмі шкодна для батарэі пакінуць яе надоўга цалкам разраджанай. Калі едзеце ў адпачынак — паклапаціцеся пра тое, каб акумулятар быў зараджаны хаця б на 40—60%. Інакш пасля вашага вяртання яго ёмістасць можа прыкметна зменшыцца.

Разраджайце батарэю цалкам хаця б раз на тры месяцы

Выключэнне для папярэдняй парады — перыядычная «перазагрузка» акумулятара.

З часам хімічныя ўласцівасці батарэі мяняюцца, яна пачынае разраджацца хутчэй. Аднак віртуальная батарэя — тое, як смартфон «уяўляе» колькасць зараду, — застаецца нязменнай.

Калі вы ніколі не дапускаеце поўнай разрадкі прылады, дзве гэтыя шкалы будуць разыходзіцца ўсё далей. Ваш давер да лічыльніка можа пахіснуцца: смартфон адключыцца на 3, 5 або нават 10 працэнтах зараду.

Каб адкалібраваць хімічную і віртуальную батарэі, трэба час ад часу праводзіць поўную разрадку акумулятара. У гэты момант прылада скіне так званы ніжні сцяг зарада акумулятара і адкарэктуе віртуальную шкалу.

Аналітыкі Battery University раяць рабіць гэта хоць бы раз у тры месяцы (або кожныя 40 частковых цыклаў разрадкі). Тым, у каго смартфон часам «памірае» выпадкова, праводзіць каліброўку неабавязкова.

Пазбягайце перагрэву

Высокая тэмпература — люты вораг літый-іённых акумулятараў, нашмат больш сур'ёзны, чым 100% на лічыльніку зарада. Адзін моцны перагрэў можа рэзка скараціць тэрмін службы батарэі.

Гранічныя тэмпературы, пры якіх магчыма выкарыстанне акумулятараў: ад —40°C да +50°C. Дапушчальны дыяпазон зараду меншы: ад 10 да 30°C.

Не дапускайце пападання на мабільныя прылады прамых сонечных прамянёў, не пакідайце іх каля прамых крыніц цяпла — і батарэя будзе служыць вам доўга і шчасліва.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць