Улада4747

Алесь Лагвінец даў джазу на ток-шоу Гігіна. Ярмошына: Гэта д'ябал!

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец жорстка раскрытыкаваў улады на тэлеканале АНТ.

Ток-шоу «Справа прынцыпу» з вядучым Вадзімам Гігіным 22 жніўня было прысвечаная тэме парламенцкіх выбараў. Адным з гасцей перадачы быў Алесь Лагвінец, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе. Лагвінец сышоўся ў гарачай дыскусіі са старшынькай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Лагвінец перш за ўсё падкалоў Вадзіма Гігіна як патэнцыйнага выбарца, бо вядучы жыве ў Сухараве і гіпатэтычна мог галасаваць за прадстаўніка Руху «За Свабоду».

«Я выкарыстоўваў выбарчую кампанію, каб прадэманстраваць, што ўлада ў нас несправядлівая. Сапраўдныя выбары будуць толькі тады, калі будзе празрысты працэс. Усе назіральнікі АБСЕ кажуць, што ў нас несправядлівыя выбары, няма падліку галасоў», — сказаў Лагвінец.

Ён агучыў інфармацыю, што з 37 чалавек, якія ягоная каманда вылучыла ва ўчастковыя камісіі, зарэгістраваныя былі толькі двое.

«Дык а навошта вы гэты тэатр абсурду рабілі?» — спытаўся Гігін.

«Каб паказаць, што выбараў няма. Пакуль у нас не расследаваныя да канца справы зніклых палітыкаў, пакуль у краіне ёсць палітвязні, справядлівых выбараў не будзе», — запэўніў Алесь Лагвінец.

«Мы карыстаемся выбарамі, каб прадэманстраваць несправядлівасць уладаў. Несправядлівасць у пытанні заробкаў». На гэтым Гігін спрабаваў перабіць Лагвінца: «Несправядлівая ўлада дае апазіцыі магчымасць яе крытыкаваць».

«Народ дае. Гэта запісана ў Канстытуцыі».

Пасля Вадзім Гігін спрабаваў «абараніць» Алеся Лагвінца перад Лідзіяй Ярмошынай, чаму ж апазіцыйнага кандыдата не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты.

«Вы выступаеце адвакатам д’ябла, — адрэзала Ярмошына. — Лагвінец паводзіў сябе так, нібыта для падручніка «Як нельга паводзіць сябе падчас выбараў. Пастаянна, дзёрзка, груба парушаў выбарчае заканадаўства. Прычым рабіў ён гэта намерана, спецыяльна».

Лагвінец адзначыў, што сёння парламент успрымаецца як сінекура, магчымасць для наменклатуры зарабіць добрую пенсію. «У вас добрая пенсія будзе, спадарыня Лявоненка?» — спытаўся ён рытарычна ў дэпутаткі-камуністкі Валянціны Лявоненка.

Пры канцы Лагвінец адзначыў, што фальсіфікацыі адбываюцца на ўзроўні ўчастковых камісій.

У фэйсбуку Алесь Лагвінец напісаў, што з ягонага выступу была выдаленая наступная частка: «Справядлівыя выбары будуць тады, калі Лукашэнка і Ярмошына будуць на пенсіі».

Таксама госцем перадачы быў палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Ён адзначыў, што выбараў у краіне няма.

«Нават улада не хавае таго, што гэта імітацыя. Ярмошына нядаўна сказала, што апазіцыя рыхтуецца да паразы. Выбары яшчэ не пачаліся, а ўжо ведаюць іх вынікі. Проста нейкая Ванга. Уявіце, калі футбольны суддзя, выводзячы каманды на поле, будзе казаць адной з іх: «У вас няма шанцаў, вы саступіце».

«Вынік загадзя вядомы», — лічыць аналітык.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць