Свет

Шры-ланкійскі падлетак узламаў сайт прэзідэнта, каб адкласці экзамены

У Шры-Ланцы 17-гадовы падлетак узламаў сайт прэзідэнта краіны, спрабуючы адкласці правядзенне выпускных экзаменаў. Ён выдаліў хатнюю старонку сайта, замяніўшы яе на заклік да прэзідэнта перанесці дату правядзення экзаменаў або сысці ў адстаўку.

Хакера знайшлі ў горадзе Кадаганава ў 60 кіламетрах ад сталіцы краіны Каломба. Яму пагражае штраф у памеры 2 тысяч даляраў і да трох гадоў турмы.

Як адзначае выданне ColomboPage, прэзідэнцкі сайт быў узламаны двойчы - 25 і 26 жніўня. На галоўнай старонцы хакеры, якія называюць сябе Sri Lankan Youth («Моладзь Шры-Ланкі»), патрабавалі перанесці дату правядзення выпускных экзаменаў з красавіка, каб яны не перасякаліся з сінгальскім новым годам (сінгальцы - асноўнае насельніцтва краіны, новы год звычайна адзначаецца 13 ці 14 красавіка).

«Паклапаціцеся пра бяспеку шры-ланкійскіх сайтаў, або мы сутыкнемся з кібервайной. Калі вы не можаце кантраляваць сітуацыю, зрабіце прэзідэнцкія выбары. Спыніце безадказную працу прэм'ер-міністра. Надайце больш увагі праблемам студэнтаў», — казалася на ўзламаным сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць