Навука і тэхналогіі

Google запускае мабільны сэрвіс пошуку спадарожнікаў — канкурэнта Uber

Google мае намер восенню запусціць канкурэнта анлайн-сэрвісу пошуку спадарожнікаў, які зможа канкурыраваць з Uber і Lyft, піша WSJ. Для гэтага будзе выкарыстана навігацыйны дадатак Waze.

Па дадзеных газеты, спачатку Google запусціла пілотны праект толькі для сваіх супрацоўнікаў каля штаб-кватэры ў Каліфорніі. Ён дазваляе пры дапамозе дадатка Waze шукаць спадарожнікаў.

Як распавёў суразмоўца газеты, гэтай восенню кампанія мае намер запусціць праграму для карыстальнікаў Waze ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія. Яна таксама плануе пашырыць сэрвіс, калі той будзе мець поспех.

Адрозненне Waze ад Uber і Lyft, як адзначае WSJ, заключаецца ў тым, што першы дазваляе кіроўцам знайсці толькі тых пасажыраў, з кім ім па шляху. Акрамя таго, сэрвіс прадугледжвае нізкія тарыфы. Мэта — знізіць імавернасць, што кіроўцы будуць падпрацоўваць у якасці таксістаў.

У Сан-Францыска зарэгістравацца ў якасці кіроўцы зможа любы мясцовы карыстальнік. Аднак яго кліентура абмяжуецца 25 тысячамі пасажыраў — маюцца на ўвазе супрацоўнікі некалькіх фірмаў, уключаючы Google, Wal-Mart і Adobe. Пры дапамозе Waze можна будзе здзейсніць толькі дзве паездкі, як мяркуецца, на працу і з працы.

Google купіла ізраільскі сэрвіс Waze, які дазваляе адсочваць сітуацыю на дарогах у рэжыме рэальнага часу і пракладваць найбольш аптымальныя маршруты, у 2013 годзе. Сэрвіс налічвае 65 млн актыўных карыстальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць