Інфармацыя пра тое, што зборная Украіны можа байкатаваць чэмпіянат свету па футболе 2018 года ў Расіі, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта ТАСС заявіў прэс-аташэ ўкраінскай каманды Аляксандр Глівінскі.

«Мяркую, што гэтая інфармацыя — выдумка. Мы выступаем у адборачным раўндзе, і перад камандай стаіць задача заняць першае месца ў групе і выйсці ў фінальную стадыю чэмпіянату свету. Іншай задачы няма», — заявіў Глівінскі.
Раней у сераду, 7 жніўня, у расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ўлады Украіны і чыноўнікі Федэрацыі футбола краіны разглядаюць магчымасць байкатавання мундыяля 2018 года, што пройдзе ў Расіі.
Зборная Украіны пачала выступленне ў кваліфікацыі ЧС-2018 з нічыёй са зборнай Ісландыі (1:1). Таксама супернікамі каманды Андрэя Шаўчэнкі па групе I з'яўляюцца каманды Харватыі, Фінляндыі, Косава і Турцыі.
Каментары