Былы міністр спорту: Мне прапаноўвалі $4,5 тысячы, каб пранесці на Алімпіядзе-2000 «апазіцыйны сцяг»
Экс-міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў пракаментаваў эпізод, калі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі.

— Гэта ўчынак. Фомачкін выказаўся ў падтрымку сяброў, калегаў, братоў расіян. Сам ён — хлопец спартыўны, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы. Як работнік добры, узважаны. Сем'янін таксама добры. Досыць прафесійна падрыхтаваны чалавек.
— Вы самі здзейснілі б падобны ўчынак?
— Я неяк патрапіў у іншую сітуацыю. На Алімпіядзе 2000 года ў Сіднэі я быў шэфам місіі. Да мяне прыйшла група беларусаў і папрасіла, каб наша дэлегацыя пранесла апазіцыйны сцяг. За гэта яны прапанавалі мне 5000 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 4500 даляраў ЗША). Я ім адказаў, што ў мяне мільён даляраў на картцы, я ж шэф місіі, а дэлегацыя ў нас вялікая, 350 чалавек. Потым падкрэсліў, што грошы мяне не цікавяць і радзіму я за рублі не прадаю: у мяне ёсць краіна, у мяне ёсць прэзідэнт, у мяне ёсць дзяржаўная сімволіка. І культурна іх адправіў за дзверы.
-
У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»
-
«Экстрэмісцкімі» прызналі інстаграм-старонку Канстанціна Каверына і 250 стыкераў
-
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары