У вёсцы Бабраняты загінуў 13‑гадовы хлопчык, які быў паранены мэталічным штырам, што тырчаў зь зямлі.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мазырскага раёна, папярэдняя прычына смерці — значная страта крыві. Пры правядзенні агляду месца ўздоўж агароджы аднаго з дамоў былі выяўлены металічныя штыры са слядамі крыві, што тырчаць з зямлі.
Паводле меркавання следчых пракураты, гэта быў няшчасны выпадак. Верагодна, хлопчык напароўся на металічны штыр, быў глыбока паранены ў сцягно і страціў шмат крыві.
Акалічнасці гібелі падлетка высвятляе пракуратура.
Каментары