Здарэнні

Валютчык з Івацэвічаў «зарабіў» 20 тысяч рублёў

За незаконныя валютныя аперацыі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 58-гадовага непрацоўнага жыхара Івацэвічаў.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта паводле матэрыялаў фінансавай міліцыі справа распачатая на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 233 КК (замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў буйным памеры)

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, мужчына падазраецца ў тым, што з 16 лютага па 22 жніўня здзейсніў не менш як 39 здзелак па куплі-продажу замежнай валюты. У выніку атрымаў даход большы за 20 тыс. рублёў. Таксама ён меў намер атрымаць звыш 3 тыс. рублёў, аднак дзеянні валютчыка былі спыненыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Да здзяйснення здзелкі мужчына гутарыў з кліентамі па тэлефоне і прызначаў ім сустрэчу ў Івацэвічах. Кліенты даведваліся пра яго па сарафанным радыё.

У цяперашні час фігурант крымінальнай справы выплаціў дзяржаве частку даходу — 2 тыс. рублёў.

Мужчына раней асуджаны не быў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць