Грамадства44

Канапацкая ініцыюе ў Палаце прадстаўнікоў адмену артыкула КК аб ілжэпрадпрымальніцтве

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ініцыюе ў парламенце разгляд законапраекта, які адмяняе артыкул 234 Крымінальнага кодэкса аб ілжэпрадпрымальніцтве.

Пра гэта паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька паводле вынікаў круглага стала «Дэкрыміналізацыі эканамічных адносін у Беларусі. Новыя магчымасці ўзаемадзеяння бізнесу і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў», які прайшоў 29 верасня ў Мінску.

«Гэта ўжо другі круглы стол, ініцыяваны Ганнай Канапацкай і экспертным саветам пры АГП. Сёння ў нас была тэма эканомікі, прадпрымальніцтва, бізнесу, якая вельмі важная для партыі. Мы памалу пачынаем рабіць спробы перайсці ў практычнае рэчышча рэалізацыі праграмы «Мільён новых працоўных месцаў», — сказаў Лябедзька.

Новая эканамічная праграма АГП, адзначыў палітык, разлічаная прыкладна на чатыры гады. «З прадпрымальніцкімі структурамі, экспертамі і эканамістамі у нас поўны кансэнсус: першым крокам у плане заканадаўчай ініцыятывы павінна быць спроба выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 234 аб ілжэпрадпрымальніцтве. Ён закранае шмат людзей. Сёння прагучала лічба 8 тыс. чалавек, якія знаходзяцца ў турме з-за эканамічных злачынстваў, многія з іх — на падставе гэтага артыкула. Зразумела, што гэта не мацёрыя забойцы і рабаўнікі, гэта людзі, якія могуць ствараць працоўныя месцы, зарабляць грошы», — заявіў Лябедзька.

Ён паведаміў, што Канапацкая будзе імкнуцца вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне Палаты прадстаўнікоў ужо восенню гэтага года. «Працоўная група, якую ўзначаліў намеснік старшыні партыі Леў Марголін, прапануе план на перспектыву да вясновай сесіі», — сказаў палітык.

Як паведамлялася раней, Канапацкая мае намер таксама ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў разгляд паправак у выбарчае заканадаўства.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць