Свет11

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна

У дакладзе, падрыхтаваным з дапамогай ШІ, сцвярджалася, што карабель перавозіць кампаненты для ядзернай зброі.

Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib, File

Вясной, падчас вайны з Іранам, па арміі ЗША разышоўся разведвальны даклад: кітайскі карабель у раёне Блізкага Усходу нібыта вязе кампаненты ядзернай зброі. Ваенныя пачалі рыхтаваць перахоп судна. Былі ў паветры самалёты, а ўзброеныя групы гатаваліся да абардажу.

Перад самай аперацыяй высветлілася, што даклад склаў аналітык Каманды спецыяльных аперацый ЗША ў Ціхаакіянскім рэгіёне з дапамогай штучнага інтэлекту і чат-бот памылкова вызначыў груз, паведамляе CNN. Які менавіта груз быў памылкова названы, невядома.

Аперацыя супраць кітайскага карабля рызыкавала перарасці ў канфлікт паміж дзвюма дзяржавамі. Невядома, быў гэта камерцыйны ШІ-чат-бот ці ўрадавы прадукт. Бот злучыў адкрытыя даныя з сакрэтнай сігнальнай разведкай, а аналітык затым аформіў высновы ў стандартны разведвальны даклад, зноў з дапамогай ШІ. Памылку заўважылі больш дасведчаныя калегі, якія пераправерылі даныя.

Пентагон цяпер імкнецца ўкараніць ШІ амаль усюды: ад аналізу разведданых і выбару цэляў да бюджэту і лагістыкі. У студзені міністр вайны Піт Хегсэт прадставіў «Стратэгію паскарэння ШІ» — мэта ў тым, каб не адстаць ад Кітая і іншых праціўнікаў.

Па словах адной з крыніц CNN, падобныя «галюцынацыі» здараліся ў разведцы і раней. 

Аналітыкі, асабліва маладыя, прывыклі да гэтых інструментаў і больш схільныя давяраць ім без крытыкі. Ціск рабіць усё хутчэй павялічвае рызыку памылак.

Каментары1

  • Заўвага
    19.09.2026
    А што, раней памылкі не здараліся такога тыпу без ШІ? Маладыя спецыялісты не памыляліся дагэтуль? Ціск рабіць хутчэй павялічвае рызыку памылак, але ціск рабіць усё павольней таксама. Усё павінна быць сваечасова. Калі падзеі хутка стрыбаюць, тады трэба хутка рэагаваць. Лепей перабдець чым недабдець.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам23

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць