Здарэнні11

Завершана расследаванне страшнага падвойнага забойства на Алібегава

Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве ў снежні 2015 года хлопца і дзяўчыны ў спальным раёне Мінска.

Нагадаем, у снежні мінулага года ў кватэры жылога дома па вуліцы Алібегава з множнымі нажавымі раненнямі шыі і тулава былі знойдзены трупы мужчыны і жанчыны. Па целе мужчыны было нанесена каля 50 удараў нажом, па целе жанчыны — больш за 30.

Як паведамляе СК, арганізатарам злачынства следствам прызнана 27-гадовая мінчанка. Выяўлена, што абвінавачаная не змірылася з тым, што мужчына, з якім яна раней сумесна пражывала, падтрымлівае блізкія стасункі з другой дзяўчынай. У пачатку снежня 2015 года яна наняла чалавека для яе выкрадання. Аднак мужчына, які пагадзіўся дапамагчы, не выканаў узятыя на сябе абавязацельствы.

Тады абвінавачаная звярнулася па дапамогу да свайго 44-гадовага суседа і яго 23-гадовага таварыша. Заплаціўшы ім грошы, яна папрасіла збіць дзяўчыну.

Выконваючы «заказ», выканаўцы адышлі ад раней абгаворанага плана, забіўшы пацярпелую і яе сужыцеля. Пасля гэтага яны забралі з кватэры ахвяр грошы і асабістыя рэчы і схаваліся.

Усю тройцу ўдалося затрымаць на працягу сутак.

У ходзе расследавання падвойнага забойства праваахоўнікамі было высветлена, што за некалькі дзён да выканання «замовы» абвінавачаныя здзейснілі разбойны напад ў Мінскім раёне, падчас якога забілі 59-гадовага мужчыну, які аказаў ім актыўны супраціў.

Вынікі псіхолага-псіхіятрычных экспертыз, праведзеных у дачыненні да абвінавачаных, выявілася, што яны былі пры свядомасці.

Па выніках расследавання, дзеянні мужчын кваліфікаваныя следствам па ч.2 арт.139 (забойства трох асоб з карыслівых меркаванняў), ч.3 арт.207 (разбой, здзейснены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры), ст.378 (крадзеж асабістых дакументаў) Крымінальнага кодэкса РБ. Жанчыне прад'яўленае абвінавачванне па ч.4 арт.16 ч.3 ст.147 (арганізацыя прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), ч.1 арт.13 ч.2 ст.182 (падрыхтоўка да выкрадання чалавека).

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства105

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць