Грамадства99

Бацька загінулай пад Маладзечнам школьніцы патрабуе спецыяльнага расследавання Мінпрацы

Бацька загінулай пад Маладзечнам падчас збору бульбы школьніцы звярнуўся да начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны. Алег Папчэня просіць правесці з яго удзелам спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадку.

Нагадаем, 29 верасня падчас выканання сельскагаспадарчых работ у СВК «Усход-агра» загінула вучаніца 8-га класа сярэдняй школы № 11 Маладзечна, 13-гадовая Вікторыя — на яе наехаў грузавік. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла па дарозе ў бальніцу. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Маладзечанскім раённым аддзелам СК распачатая справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Як паведаміў БелаПАН гомельскі праваабаронца, прававы інспектар незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка, які дапамог бацьку загінулай скласці заяву, наймальнік дапусціў дзіця да выканання забароненай працы.

«Пачаліся фактычныя працоўныя адносіны з усімі юрыдычнымі наступствамі, што адсюль вынікаюць. Згодна з часткай 2 артыкула 25 Працоўнага кодэкса фактычнае дапушчэнне работніка да працы з'яўляецца пачаткам дзеяння працоўнага дагавора незалежна ад таго, ці быў прыём на працу належным чынам аформлены. Наймальнік, СВК» Усход-агра», перад выкарыстаннем працы 13-гадовага дзіцяці быў абавязаны выдаць загад аб прыёме дзіця на працу, аб яго допуску да выканання працы з абавязковым указаннем нормаў выпрацоўкі, працягласці штодзённай працы і аплаты працы; заключыць з дзіцем у пісьмовай форме працоўны дагавор на час выканання сезонных работ», — піша ў заяве Алег Папчэня.

Акрамя таго, наймальнік быў абавязаны запатрабаваць медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і прызнанні дзіця прыгодным да выканання сельгасработ, звязаных з перамяшчэннем цяжараў ўручную і ўзняццем цяжараў на вышыню, а таксама правесці з дзіцем уводны інструктаж па ахове працы і тэхніцы бяспекі падчас выканання работ і прызначыць адказнага за бяспеку дзіцяці на сельскагаспадарчай вытворчасці. Таксама наймальнік павінен быў застрахаваць дзіця ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці, звязанай у тым ліку з эксплуатацыяй машын.

Леанід Судаленка дадаў, што Вікторыя была адзіным дзіцем у сям'і. «На поле з класам быў нават не класны кіраўнік, а іншы настаўнік. Бацька кажа, што супраць таго, каб каралі кіроўцу і настаўніка. Кажа, што трэба караць тых, хто іх туды адправіў. Айцу 42 гады, ён працуе ў кацельні. Маці таксама рабочая, працуе па перапрацоўцы і ўтылізацыі пластмасы. Калгас маўчыць, чэкі на пахаванне аплаціла школа», — расказаў праваабаронца. Ён дадаў, што, паводле слоў бацькі, у Вікторыі не было інваліднасці, як заяўлялі некаторыя.

Як адзначыў Судаленка, бацька загінулай дзяўчынкі заявіў, што «не хоча жыць за кошт свайго дзіцяці», але пагадзіўся падпісаць заяву. «Калі будзе распачатае спецыяльнае расследаванне, сям'і належаць выплаты. Аднаразовая — 12 сярэднямесячных зарплат па гаспадарцы, гэта каля 3,6 тыс. рублёў новымі. Маральную шкоду можна запатрабаваць у суме каля 20 тыс. рублёў. Таксама ў генеральным пагадненні ёсць норма аб выплаце 10 сярэднегадавых заробкаў, гэта значыць каля 36 тыс. рублёў. У суме сваякам рэальна атрымаць каля 60 тыс. рублёў», — патлумачыў прававы інспектар.

Паводле яго слоў, аднаразовую выплату павінен зрабіць «Белдзяржстрах», кампенсацыю маральнай шкоды — СВК, паводле Генпагаднення — таксама працадаўца. «Аднак для ўсяго гэтага патрэбны акт формы Н-1 аб тым, што няшчасны выпадак вытворчы, без яго ніякіх выплат не будзе. І для гэтага патрэбнае спецрасследаванне дэпартамента па працы», — растлумачыў Леанід Судаленка.

Варта адзначыць, што раней Судаленка дамогся перамогі ў справе траўмаванага на Гомельскім хімзаводзе рабочага — працэс доўжыўся больш за чатыры гады.

Каментары9

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →