Здарэнні1616

З'явіліся ФОТА затрымання 17-гадовага хлопца, што зладзіў разню бензапілой у ГЦ «Еўропа»

Адзін з работнікаў офісаў у ГЦ «Еўропа» з акна бачыў, як супрацоўнікі міліцыі ў кайданках выводзілі нападніка з гандлёвага цэнтра.

Па словах відавочцы, нехта з мінакоў спрабаваў перашкодзіць супрацоўнікам міліцыі. Адзін мужчына, у прыватнасці, даказваў праваахоўнікам, што падазраваны ні ў чым не вінаваты: маўляў, ён, наадварот, дапамагаў затрымаць сапраўднага злачынцу.

Нагадаем, што ўчора ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў цэнтры Мінска 18-гадовы хлопец з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў. Адна жанчына была параненая, яшчэ адна загінула.

Малады чалавек 1998 года нараджэння прынёс сякеру ў футарале ад музычнага інструмента, а ў руцэ трымаў бензапілу.

З заведзенай бензапілой ён напаў на дзвюх работніц ГЦ каля «Тэра піцы». Меркавана, адну жанчыну хлопец параніў, яна ў бальніцы. Пасля чаго нападнік накінуўся на іншую жанчыну. Ёй выратавацца не ўдалося, яна загінула.

АНТ са спасылкай на міліцыю ў «Навінах» паведаміла, што гэта была супрацоўніца крамы. Яна адышлася з працоўнага месца купіць калготкі. Пазней СК паведаміў, што яна 1973 г.н.

Па факце нападу распачата крымінальная справа, паведаміў сёння журналістам у Мінску першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

«Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Яна прынята да вытворчасці следчымі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Праводзяцца следчыя дзеянні», — паінфармаваў БелТА Волкаў.

Нападнік быў адзін. А чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, растлумачылі ў Следчым камітэце.

Меркаваная сякера на месцы здарэння, фота Арцёма Гарбацэвіча

Міліцыя з месца здарэння паведаміла падрабязнасці трагедыі.

«Малады чалавек 1998 года нараджэння ў 17:28 прыйшоў у ГЦ «Еўропа». Ён быў добра апрануты, у яго быў чахол для гітары, у якой была сякера, а пры сабе бензапіла. Ён заведзенай бензапілой прычыніў цялесныя пашкоджанні дзяўчыне, яна памерла. Потым расшпіліў чахол, дастаў сякеру і пачаў пагражаць пакупнікам. Грамадзян было няшмат, тры-чатыры чалавекі.

У 17:34 паступіў першы званок у дзяжурную частку ГУУС,

у 17:35 прыбыў першы нарад…

У 17:38 нападнік быў затрыманы. Ён знаходзіцца ў дзяжурнай частцы РУУС».

Заява міліцыі (відэа)

Цела загінулай ляжыць на першым паверсе ГЦ «Еўропа», каля ўваходу ў кавярню. Яно бачнае з вуліцы толькі з аднаго ракурсу — на асветленым лапіку падлогі між сталамі.

Насуперак чуткам першых хвілін, паведамляе карэспандэнт НН, галава ахвяры не адрэзаная. На падлозе бачная кроў. Тэрыторыю вакол цела вывучаюць следчыя — некалькі чалавек у цывільным.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.2 арт.139 КК «Забойства».

Апытанка

Каментары16

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць