Эканоміка99

Каб плаціць за газ, Беларусь атрымае ад Расіі міжбюджэтную кампенсацыю

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі ў тэлефоннай размове 10 кастрычніка абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў нафтагазавай сферы.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, у прыватнасці, Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі вынікі праведзеных 7 кастрычніка ў Маскве перамоў віцэ-прэм'ераў па гэтай тэматыцы, у ходзе якіх быў узгоднены адпаведны праект пратакола.

Падчас размовы кіраўнікі ўрадаў пацвердзілі дасягнутыя дамоўленасці аб тым, што на ўзроўні камерцыйных арганізацый на 2016 год захоўваецца такі ж механізм фарміравання цаны на прыродны газ для Беларусі, як і ў мінулым годзе. У сувязі з гэтым беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць пералічыць зарэзерваваныя з пачатку года сродкі на рахункі пастаўшчыкоў газу.

Адначасова расійскім бокам пацверджаная гатоўнасць прымянення механізму міжбюджэтнай кампенсацыі, сродкі ад якой будуць выкарыстаныя беларускім бокам перш за ўсё для зніжэння цаны на газ для нацыянальных спажыўцоў.

«Аб'ём сродкаў, якiя пералiчваюцца ў рамках міжбюджэтнай кампенсацыі, дасць магчымасць забяспечыць выхад на траекторыю паслядоўнага збліжэння цаны на прыродны газ для беларускіх і расійскіх спажыўцоў, з тым каб да 1 ліпеня 2019 года забяспечыць роўныя ўмовы па цане на газ для вытворцаў энергіі, а да 1 студзеня 2025 года — для ўсіх астатніх спажыўцоў газу», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада Беларусі.

«Гэта рашэнне беларускі бок разглядае як кампраміснае, яно адпавядае інтарэсам абодвух бакоў», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння ў Мінску пасля даклада ў Аляксандра Лукашэнкі віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка зрабіў шэраг заяў аб вырашэнні газавай і нафтавай спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю. Так, ён заявіў, што Беларусь да 25 кастрычніка пагасіць запазычанасць за пастаўлены прыродны газ у абмен на зніжэнне цаны з 1 ліпеня. Таксама ў поўным аб'ёме будуць адноўлены пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, у той час як Беларусь адменіць раней прынятае рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транспарціроўку нафты па сваёй тэрыторыі.

Разам з тым Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі заявіў, што скідкі па цэнах на газ для Беларусі не прадугледжаны, яны застаюцца ранейшымі. Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што Беларусь пагасіць доўг за газ да 20 кастрычніка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць