Грамадства7474

Магілёўскі псіхатэрапеўт: «Хэлоўін робіць вас халуямі Захаду і д'ябла»

Газета «Вечерній Могілёв» сёння ўзарвала беларускі інтэрнэт, надрукаваўшы 10 прычын, чаму трэба пагарджаць Хэлоўінам па версіі Мікалая Лайшы — псіхатэрапеўта Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. 

Што доктар мае супраць дня, у якім моладзь бачыць проста чарговую нагоду патусавацца? 

Прыводзім скарочаныя довады псіхатэрапеўта. 

1) «Свята носіць рэлігійны паганскі антыхрысціянскі характар, удзел у ім хрысціян недапушчальны», — мяркуе доктар. 

2) «Назва Хэлоўіна як Дня ўсіх святых не адпавядае сутнасці свята, — піша ён. — Каталіцкае свята ўсіх святых змяшалася з паганскім і падарыла яму сваю назву. Падобнымі рудыментамі паганства ў нашай краіне з'яўляюцца г.зв. калядкі на Каляды і Купалле ў дзень Святога прарока Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана».

3) «Надзяваць гарбуз замест галавы — прывілей людзей без галавы».

4) «Удзел у Дні ўсіх Святых вядзе да дэмаралізацыі свядомасці, асабліва ў дзяцей і падлеткаў», — мяркуе Лайша і дадае, што пры святкаванні нібыта адбываецца падмена і перакручванне чалавечых уяўленняў пра дабро і зло, прыгажосць і бязладдзе, праўду і хлусню. 

5) «Дзень усіх Святых робіць яго ўдзельнікаў халуямі Захаду і д'ябла, — сцвярджае доктар. — Ажыццяўляецца навязванне англамоўнай псеўдакультуры і ладу жыцця, агрэсіўная экспансія сумнеўных «забаў», рэстаўрацыя старажытных культаў служэння сілам зла пад выглядам «д'ябальскага карнавала».

6) «Псіхічныя расстройствы і апантанасць. Дзіцячыя страхі, неўрозы, псіхічныя парушэнні, нематываваная агрэсія, начныя кашмары, «галасы», апантанасць бесамі — вось «пабочныя эфекты» Хэлоўіна», — піша доктар і сцвярджае, што псіхічна і духоўна здаровы чалавек не будзе пераапранацца ў нечысць. 

7) «Удзел у Дні ўсіх Святых вядзе да ўхвалення культу смерці замест культу жыцця», — доктар выступае супраць зняцця табу на агіду ад «костак», «чэрапаў», «трун», і «прыкольных цукерак з экскрэментаў». 

8) «Укараненне ў свядомасць дзяцей і моладзі тэмы смерці спрыяе росту самагубстваў. Настойлівае ўкараненне ў свядомасць дзяцей і моладзі тэмы смерці, памірання, нікчэмнасці жыцця прывяло да таго, што Расія, якая ў пачатку XX стагоддзя была на апошнім месцы ў свеце па колькасці самагубстваў, і перш за ўсё дзіцячых, цяпер аказалася на верхніх прыступках гэтай страшнай статыстыкі. Пры гэтым дзіцячыя суіцыды ўсё часцей набываюць групавы характар, і ніжняя іх мяжа — узрост 5-6 гадоў!» — піша магілёўскі псіхатэрапеўт і падкрэслівае, што расійская статыстыка характэрная і для Беларусі.

9) «Хэлоўін — прыбытковы бізнэс, што нішчыць кашалькі бацькоў», — у абарону гэтага тэзісу доктар піша, што хаця лічбы выдаткаў на святкаванне Хэлоўіна ў Беларусі невядомыя, у ЗША яны складаюць да $2,5 млрд. 

10) «Праваслаўная Царква і іншыя канфесіі раяць адмовіцца ад удзелу ў святах тыпу Хэлоўін», — падсумоўвае Мікалай Лайша. 

Моладзь гуляе на Хэлоўін у Мінску

Пакуль што інтэрнэт рэагуе на публікацыю каментарамі ў духу «як часта псіхатэрапеўту даводзілася сустракацца на прыёмах з апантанымі бесамі?» і «што ж цяпер рабіць з «машчамі» праваслаўных святых, якія таксама не вельмі жывыя».

Каментары74

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын18

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»2

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын18

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць