Свет2727

Ад мора да мора: уздоўж беларускай мяжы хочуць пабудаваць аўтастраду з Літвы да Грэцыі

Праца над праектам міжнароднай аўтастрады ад Клайпеды да Салонікаў пераходзіць у практычную фазу.

Фота i.imgur.com

Пра гэта 7 лістапада заявіла прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла на прэс-канфэрэнцыі з нагоды 10-годзьдзя прыняцьця «Ланьцуцкай дэклярацыі», паведамляе svaboda.org.

У 2006 годзе міністры транспарту Польшчы, Літвы, Славаччыны і Вугоршчыны падпісалі дэклярацыю аб будаўніцтве найкарацейшай аўтадарогі на восі Поўнач-Поўдзень Эўропы. Праз чатыры гады да гэтай ініцыятывы далучыліся Баўгарыя, Румынія і Грэцыя.

Via Carpathia будзе праходзіць ад Клайпеды праз Коўна ў Літве, праз Беласток і Люблін у Польшчы, славацкія Кошыцэ далей праз Вугоршчыну, Румынію, Баўгарыю і Грэцыю.

Беларусь у праекце Via Carpatia ня ўдзельнічае, але яе адрэзак ад літоўскай мяжы да Любліна на польскім баку будзе праходзіць у непасрэдным суседзтве беларускай мяжы. Даехаць ад памежных пераходаў з Польшчай да аўтабану, які вядзе ў Грэцыю, беларусам зойме менш за гадзіну, а на некаторых адрэзках — да паўгадзіны.

Прыйшоў час, калі мы рэальна пачынаем рэалізацыю інвэстыцыі Via Carpatia, стратэгічнай дарогі для Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы — сказала Бэата Шыдла ў Ланьцуце на поўдні Польшчы.

Напрыканцы кастрычніка больш за паўтысячы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту прынялі справаздачу, прысьвечаную разьвіцьцю транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. У гэтым дакумэнце ёсьць заклік да Эўракамісіі і краін-сябраў ЭЗ распачаць неабходныя крокі для рэалізацыі фінансавага боку інвэстыцыі Via Carpathia.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць