Адказ Лявону Вольскаму
на артыкул «Не чапайце Смолавай» («НН», №16 ад 28 красавіка 2006)
Ня трэба шукаць апраўданьняў для тых, хто іх ня варты. За жыцьцёвую «бяду» нашыя «агітатары пад прымусам» атрымліваюць машыны, шматпакаёўкі і шалёныя для Беларусі ганарары. Чым яны лепшыя за ідэолягаў рэжыму, я ўцяміць не магу. Чым адрозьніваецца жаўнер, які паліць хаты, ад генэрала, які аддае такі загад?
Наша афіцыйная папса ведае, які лёс яе можа чакаць, калі рэжым лясьнецца. Таму і шчыруе на карысьць рэжыму. Вось жа хто сапраўдныя лукашысты: як ва ўладзе – дык мы заўсёды побач (каб яшчэ нам, бедакам, грошыкаў падкінулі, было б зусім добра), а як ППРБ ня будзе – першымі пачнуць пераконваць аўдыторыю, што яны «байцы нябачнага фронту»!
Сапраўды, пра нашую цяперашнюю эстраду ня ведаюць за мяжой і ніколі ведаць ня будуць. Але беларусы ведаюць. І памятаюць. Прыйдзе час – і нашых «забеларусьнікаў» згадаюць, адзін раз – каб аддаць паводле справаў іх – і забудуцца. Назаўсёды.
Каб потым не даводзіць, што ты не вярблюд, найлепшы сродак – не падавацца вярблюдам цяпер. Яшчэ ёсьць шанец задумацца! Дарослым людзям не патрэбныя мамкі, у лепшым выпадку – адвакаты.
Выбар ёсьць заўсёды.
Сьвета Думка
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары