Здарэнні33

Жыхар Маларыцкага раёна забіў маці з-за бутэлькі віна

У Маларыцкім раёне 41-гадовы мясцовы жыхар абвінавачаны ў забойстве маці.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, паводле матэрыялаў следства, 5 снежня ў вёсцы Гвозніца ў доме па месцы жыхарства паміж мужчынам і яго 62-гадовай маці здарыўся канфлікт. Падчас сваркі сын нанёс маці «не менш за сем удараў рукамі і нагамі, а таксама шкляной бутэлькай і жаночым ботам у вобласць галавы і цела».

Суседзі, пачуўшы шум у доме, патэлефанавалі на 102. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі на месца, затрымалі сына пенсіянеркі. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Пацярпелую даставілі ў бальніцу, дзе 11 снежня ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла.

Мужчыну выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства), ён знаходзіцца пад вартай.

Паводле слоў абвінавачанага, ён стаў скандаліць з-за таго, што маці выпіла бутэльку віна, якую ён набыў за свае грошы.

Раней мужчына судзімы не быў. Жыве за кошт аплаты работ па гаспадарцы ў аднавяскоўцаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць