Грамадства2020

Мітрапаліт Павел: Калі я нашу крыжык на грудзях — гэта яшчэ не значыць, што я фарысей

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ пракаментаваў нашэнне нацельных крыжыкаў.

«Як я магу хаваць, што я — святар? Тады трэба зняць з сябе расу, крыж і хадзіць як звычайны чалавек без якіх-небудзь знакаў. Гэта не зусім правільна», — адзначыў Мітрапаліт Павел.

Паводле яго слоў, калі пайсці па шляху забароны на нашэнне нацельных крыжыкаў і іншай рэлігійнай сімволікі, можна стаць безыдэйным грамадствам. «Тады трэба і на могілках крыжы і надмагільныя помнікі прыбіраць. Але гэта таксама будзе прыкмета ідэалогіі — атэістычнай», — лічыць ён.

Пры гэтым Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што неабходна прытрымлівацца межаў разумнага. «Сам Хрыстос Збаўца выкрываў фарысеяў, якія прынародна праводзілі набажэнствы. Гэта фарысейства. А тое, што я нашу крыжык на грудзях — гэта яшчэ не значыць, што я фарысей», — патлумачыў ён.

З праекта пастановы аб медыцынскай этыцы выключылі абзац пра нашэнне рэлігійных сімвалаў

Каментары20

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць