На тэрыторыі Пскоўскай вобласці Расіі фура ўрэзалася ў аўтобус з дзецьмі з Беларусі. Па інфармацыі мясцовых СМІ, пяць чалавек атрымалі невялікія траўмы — з іх 3 дзяцей і 2 дарослых. Загінулых няма.
Здарэнне адбылося ўвечары 9 студзеня. Фура «Рэно» дагнала аўтобус, які ехаў у тым жа накірунку.
У аўтобусе ехала 41 дзіця і 12 дарослых. Дзеці вярталіся з Санкт-Пецярбурга пасля спартыўных спаборніцтваў.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары