Афіша11

27 студзеня — лекцыя Алеся Разанава «Зацемкі з тэлефоннай будкі»

Мінск, Беларускі саюз дызайнераў (вул.Брылеўская, 14). Пачатак а 18:30.

Чытаць і ўчытвацца ў вершаваны тэкст, вандраваць па метафізічных сусветах у пошуках адказаў на адвечныя пытанні, спрабаваць зразумець іншага і раптоўна ўбачыць сваё адлюстраванне ці адкрыць штосьці важнае пра сябе… Такія сустрэчы звычайна здараюцца знянацку, нечакана… становяцца для цябе выпрабаваннем і выклікам. Ці пакінеш усё як ёсць, без зменаў? Ці, нягледзячы на сваю нямогласць перад гэтай праўдай, адважышся крочыць у невядомае? Развязка кожнага са сцэнараў можа быць небяспечнай, бо пасля гэтага ты сам і свет вакол цябе ўжо не будзе ранейшым…

Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, падчас якой разам з майстрам мы чытаем верш і шукаем сэнсы, выбудоўваем кантэксты і знаходзім укрытыя асацыяцыі. Гэтым разам спрабуем спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова «Пад шоргат кропель дажджавых…»

Чытанні адбудуцца 27 студзеня ў залі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). Пачатак а 18.30.

Верш, які стаўся нагодай для чытанняў:

 

Міхась Стральцоў

Пад шоргат кропель дажджавых
Ён з тэлефоннай будкі бачыў,
Як па галінах верхавых
Зялёны вецер пругка скача. 

Ён наглядаў. Ён не спяшаў.
Нішто пагляд не абражала.
Як бы лячылася душа,
Яе як быццам суцяшала, 

Што вецер згоды не пытаў —
Шалеў над горадам — і, ніцы,
Ужо на вулках шкуматаў
Плашчы, кашулі і спадніцы. 

I ў гэтай будцы пад дажджом,
У нейкай роспачы вялікай,
Сябе за даўнім рубяжом
Убачыў ён — і не паклікаў. 

He мог. А мо не захацеў.
He абазваўся нейкім знакам.
А той у дзіўнай віднаце
Ці то ўсміхаўся, ці то плакаў… 

I ў гэтым горадзе чужым,
Які ягоным быў калісьці,
Ішлі інакшыя дажджы,
Іначай трапятала лісце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота9

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць