Культура33

Бушуюць «Басы»

18-19 ліпеня адбываецца мэгафэст свабоднае беларускае музыкі. У Шэнген-зоне, пад Гарадком, на Беласточчыне. Але вы ўпершыню можаце тое адчуць на адлегласьці. Бо «Белсат» пачаў вяшчаньне праз сатэліт «Сырыюс-4». І вяшчаньне пачалося з жывых эфіраў з «Басовішча».

18-19 ліпеня адбываецца мэгафэст свабоднае беларускае музыкі. У Шэнген-зоне, пад Гарадком, на Беласточчыне. Але вы ўпершыню можаце тое адчуць на адлегласьці. Бо «Белсат» пачаў вяшчаньне праз сатэліт «Сырыюс-4». І вяшчаньне пачалося з жывых эфіраў з «Басовішча».

«Басовішча» — гэта фэстываль беларускае рок-музыкі. У цяперашняй Беларусі ён немагчымы. Праходзіць ён — ужо 19-ы раз — на Беласточчыне. Калі мястэчка Гарадок, ва ўрочышчы Борык.

Туды зьяжджаецца ўся беларуская моладзь з Польшчы і хто можа прабіцца — зь Беларусі.

Разынка кожнага «Басовішча» — конкурс маладых камандаў. Вакол яго з кожным годам усё болей спрэчак. У свой час ён адкрыў народу «Уліс», «Новае неба», «Маўзэраў». Каго сёлета?

Гэта САПРАЎДНЫ рок-фэст. Народ адцягваецца хто як. Вялізныя пачуцьці прабуджае магчымасьць правесьці ноч перад лясной сцэнай, у поўнай свабодзе, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Там немагчымае магчыма.

Музыка бывае рознаю, год на год не пападае. Але дух, зрух, хваля - гарантаваныя.

Вы ўпершыню можаце тое адчуць на адлегласьці. Бо «Белсат» пачаў вяшчаньне праз сатэліт «Сырыюс-4». І вяшчаньне пачалося з жывых эфіраў з «Басовішча».

* * *

Паведамляе прэс-служба Белсат TV

Тэставы сігнал першага незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканалу быў даступны праз «Сырыюс-4» ужо ад 8 ліпеня. Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра».

Жывыя ўключэнні з фэсту «Басовішча», які праходзіць ва ўрочышчы Борык, што непадалёк ад мястэчка Гарадок пад Беластокам, пачнуцца сёння.

Штогадзіну Вольга Данішэвіч у жывым эфіры будзе гутарыць з удзельнікамі ды арганізатарамі фестывалю. А падчас інфармацыйнай перадачы «Аб’ектыў» каля 18.00 і 21.00 рэпартажы з «Басоў» правядзе Аліна Коўшык.

19 ліпеня ў жывым эфіры – выступы лаўрэатаў фестывалю і зорнага гурту «Neuro Dubel». Эфір пачнецца а 22.10 і працягнецца да 23.40.

Канцэрт будуць весці лідэр гурту «IQ-48» Аляксандр Ракавец і вядоўца «Белсату» Вольга Данішэвіч.

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» ладзіцца вось ужо 19-ты раз Беларускаю асацыяцыяй студэнтаў у Польшчы (БАС). Сёлета «Белсат» дапамагае ў арганізацыі фестывалю. Беларусы ўпершыню пабачаць выступы ўдзельнікаў у жывым эфіры.

У сувязі з пашырэннем трансляцыі на «Сірыус» «Белсат» змяняе праграму. Да сёння перадачы ішлі ў эфір у трохгадзінным блоку, які паўтараўся адзін раз. Цяпер на «Белсаце» адзін шасцігадзінны блок.

Праграма фестывалю Басовішча 2008

ПЯТНІЦА 18.07.08

16.00 Адкрыццё Фэстывалю

Ściana (BY)

Krama (BY)

конкурсная частка

SOK (BY)

5set5 (Pl)

Troica (BY)

i Drug Moi Gruzovik (UA)

WZ Orkiestra (BY)

01.30 Zona Dj (намёт фэстывалю)

СУБОТА 19.07.08

13.00 Праекцыі фільмаў праекту Filmowe Podlasie Atakuje! а таксама беларускага незалежнага кіно „A ty staryk kudy” + канцэрт Ilo&friends (намёт фэстывалю)

16.45 Адкрыццё другога дня Фэстывалю

Zatoczka (BY)

Gate (PL)

Rachis (BY)

Schody (PL)

Rima (PL)

Абвяшчэнне вынікаў/пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале Белсат

Прэзэнтацыя ляўрэатаў

Neuro Dubel (BY)

Pomidor/OFF (BY)

Dick4Dick (PL)

IQ 48 (BY)

02.00 Завяршэнне фэстывалю

Параметры Белсата на Сірыусе:

ПАЗІЦЫЯ 5° E, ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ H, ЧАСТАТА 12 379,6 МГЦ

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць