Грамадства7373

МЗС Польшчы: Дамова з «Белсатам» скасаваная

«Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэння «Белсата» ўжо скасаваная» — напісаў у артыкуле для газеты Rzeczpospolita дзяржсакратар у справах бяспекі, усходняй і еўрапейскай палітыкі МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі.

«Мы ахвотна распачнём з дасведчанай беларускай камандай «Белсата» дыскусію, як змяніць гэты СМІ, каб ён мог знайсці патрэбнага спонсара і прэстыж важнага сродку беларускай камунікацыі» — напісаў высокапастаўлены чыноўнік МЗС у артыкуле «МЗС глядзіць на ўсход. Карпатлівая нармалізацыя дачыненьняў з Беларуссю».

Марэк Зюлкоўскі мае пасаду, роўную намесніку міністра замежных спраў, ён адказвае ў ведамстве за ўсходнюю палітыку Польшчы.

Як даведалася Свабода з неафіцыйных крыніцаў, польскае МЗС цалкам спыняе фінансаванне Белсата.

У дадзены момант Белсат часова фінансуе Польская грамадская тэлевізія TVP, часткай якой канал і з'яўляецца.

5 студзеня дырэктарка телеканала Агнешка Рамашэўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Беатай Шыдла і паведаміла на сваім профілі ў Фэйсбуку наступнае:

«Думаю, што будзеце задаволеныя, як і я, навіною, якую я перадаю: пані прэм’ер запэўніла мяне і ўпаўнаважыла заявіць, што існаванню Белсата нічога не пагражае. Найбліжэйшы месяц мы прысвяцім абмеркаванню далейшых прынцыпаў супрацоўніцтва з МЗС».

Паводле МЗС Польшчы, ад 2007 года агулам фінансаванне тэлеканала Белсат склала 157 млн злотых (за гэты час курс злотага вагаўся ад 2 да 4 за даляр ЗША). Гэта траціна ўсіх сродкаў, якія Польшча выдаткавала за гэты час на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

25 студзеня дзяржсакратар МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі сустрэўся з амбасадарам Беларусі ў Варшаве Аляксандрам Авяр'янавым. У польскі парламент цяпер прыехала з візітам дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Польскі візіт — першы ў гісторыі Палаты прадстаўнікоў— працягнецца да 2 лютага.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць