Улада3232

Севярынец занёс у Адміністрацыю прэзідэнта 180 тысяч лайкаў з Аднакласнікаў

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец 15 лютага перадаў у Адміністрацыю прэзідэнта зварот з патрабаваннем адмены дэкрэта «аб дармаедах», перадае БелаПАН.

Да звароту ён прыклаў скрыншот са старонкі тэлеканала «Белсат» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», дзе карыстальнікам прапаноўвалася паставіць лайк, калі яны выступаюць супраць дэкрэта. Запіс сабраў больш за 180 тысяч адзнак.

Па словах палітыка, у звароце змешчанае патрабаванне да Аляксандра Лукашэнкі, яго адміністрацыі і да ўраду пайсці ў адстаўку. Таксама кіраўніку дзяржавы прапануецца адмяніць дзеянне «дэкрэта аб дармаедах», прызнаць яго «актыканстытуцыйнасць і антынароднасць». Зварот прынялі і зарэгістравалі.

Севярынец заявіў, што сам ён не падпадае пад дзеянне дэкрэта, бо з'яўляецца чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў. «Але ў мяне ёсць шмат сяброў, якім абсалютна несправядліва такія позвы перадалі», — сказаў палітык.

Дарэчы, падтрымаць Паўла Севярынца прыйшла актывістка апазіцыі Ніна Багінская. Пакуль прысутныя чакалі вяртання Севярынца з Адміністрацыі прэзідэнта, ёй стала блага і яна ўпала, Багінскую забрала хуткая.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць