Музыка55

Вольскі прадставіць праграму «172» у Вільні

8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар'еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Фота Мікіты Недаверкава

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Б'ёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Канцэрт адбудзецца ў клубе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні.

— Гэта будзе вялікі канцэрт з акустычнай і электрычнай часткай, — кажа Лявон Вольскі. — Апошнім часам давялося ўзгадаць шмат песень, якія я даўно не выконваў: з «Мроі», з N.R.M., з іншых праектаў. Таму «172» — гэта не толькі наўпроставая адлегласць паміж Мінскам і Вільняй, але і прыблізная колькасць хвілін у канцэрце.

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня. Падаваць дакументы можна ў Амбасадзе Літвы ў Мінску, а таксама візавых цэнтрах па ўсёй краіне (паслуга платная — 20 еўра). Пакрокавая інструкцыя і аўтобусныя туры на канцэрт — www.turmuz.by.

Квіткі: танцпляц — 49 руб., месца за столікам — 69 руб..

Продаж квіткоў без камісіі: ІП Каспяровіч Д.А., ГЦ «Манетка», вул. Кульман 9 — паверх 4, офіс 1. Уваход: дзверы правей ад кавярні Beer & Wine.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius — Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Пачатак канцэрта ў 19.00, уваход з 18.00.

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 7777 857, +375 29 622 57 20.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць