Стваральнік ліцій-іоннага акумулятара распрацаваў новы прарыўны тып батарэі
Даследнікі з Тэхаскага універсітэта ў Осціне пад кіраўніцтвам вынаходніка Джона Гудэнафа распрацавалі цалкам цвёрдацельныя акумулятары.

Як адзначаюць інжынеры, новая тэхналогія ў перспектыве зможа замяніць ліцій-іонныя акумулятары,
адзначаецца ў заяве ўніверсітэта.
Менавіта Джон Гудэнаф з суаўтарамі ў 1983 годзе прапанавалі выкарыстоўваць кабальтыт ліцію ў якасці катода ў ліцій-іонным акумулятары. Гэтая тэхналогія выкарыстоўваецца і цяпер, хоць 94-гадовы прафесар з калегамі ўжо распрацаваў новы тып акумулятараў.
«Цана, бяспека, шчыльнасць энергіі, хуткасці зараду і разраду і працягласці цыклу з'яўляюцца крытычна важнымі для батарэй кіраваных аўтамабіляў. Мы лічым, што наша адкрыццё вырашае многія з праблем, якія ўласцівыя сучасным батарэям», - сказаў Гудэнаф.
Даследчыкі прадэманстравалі, што новыя акумулятарныя элементы са шкляным электралітам па меншай меры ў тры разы пераўзыходзяць па шчыльнасці энергіі сучасныя ліцій-іонныя батарэі. Прымяненне анода з шчолакавых металаў забяспечвае эксплуатацыйную стабільнасць: у эксперыментах прататып новага акумулятара паспяхова вытрымаў больш за 1200 цыклаў перазарадкі.
Акрамя таго, новая тэхналогія таннейшая і дазваляе ўжываць у батарэях шчолакавыя металы без рызыкі, што батарэя загарыцца.
«Шкляныя электраліты дазваляюць замяніць ліцій танным натрыем, які здабываецца з агульнадаступнай марской вады», - удакладняе адзін з суаўтараў вынаходкі.
-
Новая тканіна можа сама награвацца больш чым на 30 градусаў, каб ратаваць у экстрэмальна халоднае надвор'е
-
ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа
-
Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце
Каментары