Свет11

Кіраўнік Пентагона пра РФ: Сітуацыя не выйдзе з-пад кантролю

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс лічыць, што, нягледзячы на рэзкае пахаладанне стасункаў паміж Вашынгтонам і Масквой пасля скарыстання сірыйскім урадам хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб, ваенны канфлікт паміж дзвюма ядзернымі дзяржавамі немагчымы, перадае «Голас Амерыкі». 

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс.

«Як вам вядома, дзяржсакратар Тылерсан (зараз знаходзіцца) у Маскве, — заявіў кіраўнік Пентагона на сумеснай прэс-канферэнцыі з удзелам камандуючага сіламі ЗША на Блізкім Усходзе Джозэфам Вотэлам. — Мы захоўваем каналы сувязі з расійскімі вайскоўцамі і дыпламатамі. Сітуацыя не выйдзе з-пад кантролю».

Кіраўнік Пентагона таксама адзначыў, што не лічыць заявы расейскага кіраўніцтва аб магчымым сілавым адказе на новыя ўдары ЗША па сірыйскім аб'ектах сур'ёзнай пагрозай. 

«Я ўпэўнены ў тым, што рускія будуць рабіць тое, што ў найбольшай ступені адпавядае іх інтарэсам, — сказаў Джэймс Мэціс. — Зусім не ў іх інтарэсах, калі гэтая сітуацыя выйдзе з-пад кантролю».

Ён асабліва падкрэсліў, што галоўнай мэтай для ЗША ў рэгіёне па-ранейшаму з'яўляецца барацьба з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», а ракетны ўдар, нанесены амерыканскімі эсмінцамі па авіябазе ўрадавых войскаў «Шайрат», быў адказам на выкарыстанне сірыйскімі ўладамі хімзброі. Па словах Мэціса, гэты эпізод не мае дачынення да дзеянняў сіл кааліцыі супраць тэрарыстаў і з'яўляецца «самастойным пытаннем у ваеннай кампаніі». Паводле звестак Пентагона, у выніку ракетнага ўдару з ладу былі выведзены не менш за 20 працэнтаў усіх баяздольных самалётаў сірыйскіх ВВС.

Па словах кіраўніка ваеннага ведамства ЗША, ён азнаёміўся з дадзенымі выведслужбаў і «цалкам пераканаўся» ў тым, што хімічная атака на мірных жыхароў была арганізавана і праведзена ўрадавымі войскамі. Джэймс Мэціс лічыць, што цяпер Башар Асад павінен «горка шкадаваць» аб гэтай атацы, і ў будучыні несумненна будзе «доўга і цяжка думаць» перш чым пойдзе на падобны крок. Міністр абароны ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты не збіраюцца ўмешвацца ў ход грамадзянскай вайны ў Сірыі, але не дазволяць рэжыму Асада зноўку выкарыстаць хімічную зброю.

Кіраўнік Пентагона таксама заўважыў, што перакідка авіяносца «Карл Вінсан» (Carl Vinson) і караблёў у раён Карэйскага паўвострава ніяк не звязана «з якімі-небудзь канкрэтнымі падзеямі».

«Авіяносец знаходзіцца ў заходняй частцы Ціхага акіяна… таму, што мы палічылі, што цяпер вельмі неабходна, каб ён там знаходзіўся, — паведаміў Джэймс Мэціс. — Гэта не сведчыць аб наяўнасці якіх-небудзь патрабаванняў ці пра тое, што існуе пэўная задача».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць