Навука і тэхналогіі55

Facebook запусціў у Беларусі бясплатны «базавы інтэрнэт»

Пакуль толькі ў life:)

Сацыяльная сетка Facebook запусьціла ў Беларусі супольна з мабільным апэратарам life:) праект «Free Basics».

Праект дае бясплатны доступ да Facebook (пастоў і перапіскі, але ня фота і відэа), навінаў розных міжнародных рэсурсаў і беларускага парталу Tut.by, «Вікіпэдыі», пошуку Bing, слоўніка Dictionary.com, электронных бібліятэк, прагнозу надвор'я ад AccuWeather, жаночага парталу UN Women, рэсурсаў пра ВІЧ, бясьпечны сэкс і мацярынства ды іншых сэрвісаў.

Пакуль праект даступны толькі абанэнтам life:). Абанэнты могуць атрымаць бясплатны «базавы інтэрнэт» праз сайт freebasics.com або Android-праграму Free basics. Інтэрфэйс даступны на расейскай мове, але пэўная частка рэсурсаў — толькі па-ангельску.

Два іншыя беларускія мабільныя апэратары не паведамлялі пра намеры далучыцца да праекту.

Free basics — складнік праекту Internet.org, нацэленага на доступ да інтэрнэту ў тых краінах, дзе такую выгоду маюць яшчэ ня ўсе, а таксама на дапамогу людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.

У Беларусі колькасьць абанэнтаў мабільных апэратараў перавышае колькасьць насельніцтва (кожны пяты мае дзьве ці больш сім-картак), 66% насельніцтва карыстаюцца інтэрнэтам, 32% насельніцтва маюць шырокапалосны доступ да інтэрнэту з дому.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць