Грамадства

Незалежныя прафсаюзы настойваюць на дэманстрацыі ў Мінску 1 мая 

Аргкамітэт маршу салідарнасьці, прызначанага на 1 траўня, не прыняў рашэньня пра фармат правядзеньня мерапрыемства, прапанаваны Менгарвыканкамам — мітынг бяз шэсьця, паведамляе Радыё Свабода.

Напярэдадні кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) атрымала адказ за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Юркевіча на заяўку аб правядзеньні 1 траўня шэсьця і мітынгу ў сталіцы.

Спаслаўшыся на артыкул 9 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» («забарона на правядзеньне масавых мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы або адным і тым жа маршрутам руху»), Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але дазволіў мітынг: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў 1 траўня ад 17.00 да 17.30; мітынг на сцэнічнай пляцоўцы ад 17.30 да 19.30 з агульнай колькасьцю ўдзельнікаў да 2 тысяч.

«Пакуль не прынялі канкрэтнага рашэньня, бо дагэтуль няма адказу зь Менгарвыканкаму, — сказаў пасьля завяршэньня паседжаньня аргкамітэту старшыня БКДП Аляксандар Ярашук. — Напярэдадні мы з маім намесьнікам Сяргеем Антусевічам сустракаліся з кіраўніцтвам ідэалягічнага ўпраўленьня, і яны паабяцалі ўлічыць нашу пункт погляду — нязгоду зь нематываванай пазыцыяй. Бо пасьля таго, як былі дазволеныя «Чарнобыльскі шлях», а раней акцыя «недармаедаў», адмова нам у шэсьці ня мае ніякага абгрунтаваньня.

Мы падрыхтавалі пісьмовы зварот з патрабаваньнем дазволу на марш. Бо на тое ён і марш, каб пачаць шэсьцем і скончыць мітынгам. Паколькі нам без усялякага абгрунтаваньня не дазволілі першую частку, відавочна, гэтыя дзеяньні скіраваныя на тое, каб ня даць нам магчымасьці правесьці акцыю ў першапачаткова заплянаваным фармаце. Той дазвол, які нам прапануюць бяз шэсьця і з турнікетам, адпачатку ня можа быць эфэктыўным і масавым».

Паводле Аляксандра Ярашука, рашэньне адносна мэтазгоднасьці правядзеньня маршу салідарнасьці ў прапанаваным уладамі фармаце будзе агучанае 29 красавіка на чарговым паседжаньні аргкамітэту.

«Калі ня будзе шэсьця, то губляецца сэнс акцыі наогул», — кажа Ярашук.

Ён, аднак, спадзяецца, што сёньня-заўтра выканкамаўскія чыноўнікі дазволяць правядзеньне маніфэстацыі ў комплексе — з шэсьцем і мітынгам. У такім разе анансаванае паседжаньне аргкамітэту праводзіцца ня будзе.

Ва ўсіх іншых гарадах Беларусі, дзе прафсаюзныя актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне мерапрыемстваў 1 траўня — у Берасьці, Баранавічах, Воршы, Магілёве, Слоніме, — у такім праве ім адмовілі. Выключэньнем стаў толькі Гомель, дзе гарадзкія ўлады дазволілі мітынг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць