Свет44

Інтэрпал спыніў вышук экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча

Інтэрпал выдаліў паведамленне аб вышуку экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і яго сына Аляксандра. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Януковіча Юрый Кірасір, спасылаючыся на інфармацыю адвакацкай кампаніі Joseph Hage Aaronson LLP, якая прадстаўляе інтарэсы былога ўкраінскага прэзідэнта, піша Tut.by.

Reuters

«Інтэрпал пацвердзіў, што на экс-прэзідэнта Віктара Януковіча не распаўсюджваюцца чырвонае апавяшчэнне Інтэрпала або спецыяльны запыт аб арышце і што іх даныя адсутнічаюць у базе Інтэрпала», — паведаміў прэс-сакратар на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Тым самым, паводле яго слоў, Інтэрпал пацвердзіў той факт, што крымінальныя пераследы ў дачыненні да Януковіча маюць «палітычна матываваны характар».

«Акрамя таго, Інтэрпал прыняў рашэнне выдаліць са сваёй базы даных усю інфармацыю пра Аляксандра Януковіча, які раней не абвяшчаўся ў вышук», — дадаў прэс-сакратар.

Інфармацыю аб спыненні Інтэрпалам вышуку Януковіча і яго сына пацвярджае і Украінскае нацыянальнае бюро Інтэрпала.

Нагадаем, экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, у дапамозе пры наўмысных дзеяннях, учыненых з мэтай змены межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы Украіны, а таксама ў дапамаганні вядзенні агрэсіўнай вайны.

Віктар Януковіч фігуруе ў некалькіх крымінальных справах ва Украіне. Сярод іх справа аб прымяненні залішніх сілавых метадаў, спецсродкаў і агнястрэльнай зброі ў дачыненні да ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту на Майдане з лістапада 2013 года па люты 2014 года.

Акрамя таго, экс-прэзідэнт праходзіць як падазраваны па «справе Межыгор'я» і «справе «Укртэлекама»» (аб незаконным завалоданні 220 мільёнамі грыўняў з дзяржбюджэту, прызначанымі для сістэмы урадавай сувязі).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць