Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве
8 верасня Яраслаўскі абласны суд асудзіў 48‑гадовага Мікалая Шчарбакова да 14 гадоў калоніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе, паведамляе мясцовае выданне 7x7.

Паводле версіі суда, пачынаючы з кастрычніка 2024 года мужчына перадаваў украінскім спецслужбам фота і відэа магіл вайскоўцаў на мемарыяльных могілках.
Справу разгледзелі ўсяго за месяц. Мяркуючы па апублікаваным прэс-службай суда фота, Шчарбакаў быў затрыманы зімой. Ці прызнаў ён сваю віну, не паведамляецца.
Гэта першы вядомы выпадак, калі за здымкі магіл вайскоўцаў у Расіі вынеслі прысуд паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.
У чэрвені супрацоўнікі ФСБ затрымалі па аналагічнай справе некалькіх жыхароў Томскай вобласці. Таксама ў чэрвені ў Екацярынбургу затрымалі дзвюх дзяўчат за здымкі магіл вайскоўцаў. Пасля гэтага на адных з элітных гарадскіх могілак з’явілася таблічка з папярэджаннем пра магчымую адказнасць за фатаграфаванне магіл удзельнікаў вайны супраць Украіны.
Каментары
скоро пыпа сделает вход на все кладбища россии по спецпропускам, дабы попытаться уклониться от ответственности за свои преступления вместе с курощупом.