Смяротная аварыя пад Магілёвам: «жыгулі» ўрэзаліся ў дрэва, кіроўца загінуў ФОТА
Смяротная аварыя адбылася 3 мая, у 23:40, непадалёк ад вёскі Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама
Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца «жыгулёў» не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Каментары