Надвор'е66

Ідзе пахаладанне. Надвор'е на тыдзень

На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е. Апошнія дні мая будуць цёплымі і з навальніцамі, а чэрвень пачнецца з пахаладання, паведаміў Tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Сіноптыкі папярэджваюць: у панядзелак, 29 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, моцныя залевы, якія захаваюцца да 23 гадзіны. Тэмпература паветра +20 + 25°С, па поўдні да +28°С.

У сталіцы навальніца чакаецца з 13 да 17 гадзін, у асобных раёнах горада пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, моцныя залевы. Максімальная тэмпература паветра +23 + 25°С.

У аўторак кароткачасовыя дажджы пройдуць па паўднёва-ўсходняй палове краіны, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +10 +15°С, днём +20 + 26°С; у паўночных раёнах ноччу +7 — +9°С, днём +17 — +19°С.

31 мая пераважна па паўночна-заходняй палове, а раніцай і днём на большай частка тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём па паўночным захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу ад + 8°С па паўночным усходзе да + 17°С па захадзе краіны, днём +20 +27°С, па паўднёвым усходзе да +29°С.

Лета пачнецца з пахаладання: з поўначы Еўропы пачне паступаць халоднае і няўстойлівае паветраная маса.

1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +9 +15°С, днём +13 +20°С, па паўднёвым усходзе да + 22°С.

У пятніцу пераважна па паўночным усходзе краіны, кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +3 + 10°С, днём +12 — +19°С.

У выходныя дні з ростам атмасфернага ціску, дажджы на большай частцы спыняцца, толькі ў суботу па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Але халаднаватае надвор'е захаваецца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ9

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць