Грамадства55

Макей не пацвердзіў, што шэнгенскія візы патаннеюць з 2018 года

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей не можа пацвердзіць патаненне шэнгенскіх візаў з 1 студзеня 2018 года. Пра гэта ён заявіў на міжнароднай канферэнцыі «Мінскі дыялог».

«Я не магу сказаць пра патаненне шэнгенскіх візаў для беларусаў з новага года, — паведаміў журналістам Уладзімір Макей. — Вы звярніцеся да тых калегаў, якія робяць заявы такога кшталту».

30 мая начальнік дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун выказаў надзею, што да канца года будзе падпісанае пагадненне з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму.

«Пасля ўступлення ў сілу пагаднення шэнгенскія візы беларусы змогуць атрымліваць на больш доўгі тэрмін — у тым ліку на 3 і 5 гадоў», — казаў Бягун.

Паводле Макея, перамовы з ЕС у гэтым пытанні працягваюцца.

«Спатрэбіцца час на ліквідацыю тэхнічных пытанняў, якія ў цяперашні час прысутнічаюць у нашым парадку дня, — сказаў міністр. — Я б не рабіў трагедыі што да тэрмінаў спрашчэньня візавага рэжыму з ЕС. Мы працуем над гэтым».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць