Усяго патроху22

Па ўсім Менску — зьмены ў руху грамадзкага транспарту

Зьмяняюць расклады 85 маршрутаў, зьяўляюцца 2 новыя, часова скарачаюцца, зьмяняюцца або скасоўваюцца маршруты ў раёне вуліц Купалы, Шчорса ды праспэкту Пушкіна.

1. Зьмена раскладаў

З 1 верасьня мяняюцца расклады

на сарака аўтобусных маршрутах:

11, 15, 21, 27, 28, 29, 30, 30д, 33, 43д, 45, 47, 56, 57, 64, 70, 72, 74, 75, 80, 81ш, 84д, 84, 87, 88, 90, 92, 96, 96д, 101, 106, 107, 113, 119, 120, 130, 139, 158, 188, 542.

на сарака двух тралейбусных маршрутах:

3, 3д, 4, 5, 9, 10, 13, 15, 16, 16д, 17, 17д, 18, 20, 23, 24, 26, 27, 29, 30, 31, 33, 34, 36д, 36, 38, 40, 41д, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 49, 50, 51, 57, 59, 60, 61, 63.

на трох трамвайных маршрутах:

3,6,7.

Зьмены ў раскладах робяцца ў чаканьні павелічэньня колькасьці пасажыраў ды павелічэньня аб’ёмаў перавозак.

Зьверыцца з новымі раскладамі можна будзе на сайце «Мінсктрансу» ды інфармацыйных шыльдах на прыпынках.

2. Новыя аўтобусныя маршруты

Студэнтам, што жывуць у інтэрнатах на вуліцы Курчатава ў Гаі, стане лацьвей дабірацца да месца вучобы ў новы корпус БДУ на Кальварыйскай.

1 верасьня па пакручастым маршруце — з Дружнай праз Сураскую, Маскоўскую, Незалежнасьці, Гарадзкі Вал на Кальварыйскую, а тады па Цэткін, Дзяржынскага — на Курчатава да «Філіялу БДУ» пусьцяць новы маршрут № 132.

А новы — 147‑мы — маршрут для жыхароў Брылевічаў наадварот — безь ніводнай павароткі. Ён зьвяжа малады мікрараён з Малінаўкай, а значыць — паліклінікай, тэлефоннай станцыяй, кірмашом ды іншымі сацыяльнымі аб’ектамі, як што сваіх у Брылевічах пакуль вобмаль. Ад Малінаўкі‑4 аўтобус пойдзе па вуліцы Ясеніна і ейным працягу ў Брылевічах — новай вуліцы Яна Чачота.

3. Часовыя зьмены ды адмены маршрутаў

Рамонт на Шчорса — тралейбусы 12 і 23.

23 і 24 жніўня ня будуць працаваць тралейбусныя маршруты № 12 і 23. Замест гэтага па маршруце 23‑га тралейбусу пусьцяць часовы аўтобус № 163.

З 25 да 30 жніўня 12‑ты тралейбус ня будзе заварочваць зь Дзяржынскага на Шчорса ды Лермантава, а пойдзе роўна па праспэкце Дзяржынскага з разваротам на кальцы над праспэктам Жукава.

Рамонт на Купалы — тралейбусы 29 і 40, аўтобусы 24 і 57.

23 і 24 жніўня ля скрыжаваньня з Багдановіча будзе закрытая на рамонт вуліца Купалы.

У аб’езд пойдуць:

  • тралейбус 40 — па Багдановіча, Бангалор і Арлоўскай
  • тралейбус 29 — па Багдановіча, Бангалор, Сурганава
  • аўтобус 24 — па Багдановіча, Машэрава (б. Варвашэні), Куйбышава
  • аўтобус 57 — па Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава — на вуліцу Купалы

На час рамонту павялічаць колькасьць машын на аўтобусным маршруце №24 і тралейбусных — 22 і 40.

Рамонт на Пушкіна — тралейбусы 10, 14, 21, 33, 38, 39, 54, 55, 58

З 23 да 26 жніўня, а пасьля з 30 жніўня да 2 верасьня на праспэкце Пушкіна між вуліцамі Прытыцкага й Ціміразева будуць перарабляць інжынэрныя сеткі. У гэты час маршруты тралейбусаў зьменяцца на наступныя:

  • № 10 «ДС Сямашкі» — станцыя мэтро «Пушкінская»
  • №14 «Гарадзкі Вал» — «ДС Вясьнянка»
  • № 33 «ДС Дражня» — Другое Кальцо
  • № 38 «ДС Славінскага» — Другое Кальцо
  • №39 «ДС Паўднёвы Захад» — станцыя мэтро «Пушкінская»
  • №55 «ДС Адоеўскага» — станцыя мэтро «Пушкінская»
  • №58 «Бабруйская» — «ДС Вясьнянка»

Тралейбусныя маршруты №21 (з Масюкоўшчыны да Цэнтру тэнісу) і №54 (з Масюкоўшчыны да Запароскай плошчы) на гэты час скасуюцца.

Жыхарам Масюкоўшчыны ўвядуць часовы 164‑ты аўтобусны маршрут да Цэнтру Тэнісу: па Альшэўскага, Пушкіна, Арлоўскай, Пераможцаў, Сапёраў, Ціміразева, Пушкіна, Альшэўскага.

Ад «Пушкінскай» станцыі па праспэкце Пушкіна да праспэкту Пераможцаў можна будзе даехаць на часовым аўтобусе №168.

Глядзі яшчэ:
Рамонты на тлумных трасах

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць