Да восені абмяжуюць рух па Аранскай і Дзяржынскага.
На праспэкце Дзяржынскага ля скрыжаваньня з вуліцай Шчорса
з 23 да 31 жніўня будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск‑Навіны».Дарогу раскапаюць, каб рэканструяваць інжынэрныя сеткі пад ёй.
Яшчэ на адной тлумнай вуліцы — Аранскай — да 1 верасьня будзе яшчэ цяжэй праехаць. Тут ля дому № 24
заплянаваны рамонт чыгуначнага пераезду.Дзяржаўтаінспэкцыя просіць кіроўцаў знайсьці сабе іншыя маршруты.
Варыянтаў у аўтамабілістаў няшмат: аб’ехаць Дзяржынскага можна па ня дужа камфортных Лібкнехта, Люксембург (з боку цэнтру), Чыгуначнай. З Аранскай варыянтаў яшчэ менш: або па Леніна ды Ўльянаўскай, або па Дзянісаўскай ды Маякоўскага.
Каментары