Свет1515

У Расіі працягваецца пераслед і ціск на паплечнікаў Навальнага: прэвентыўныя затрыманні, ператрусы

Сёння яго паплечнікі ладзяць «Вялікі суботнік».

Учора, 7 ліпеня, Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту за акцыю 12 чэрвеня, фота Яўгена Фельдмана

У Маскве 8 ліпеня затрыманы 31 валанцёр маскоўскага штаба Аляксея Навальнага, якія ўдзельнічалі ў раздачы агітацыйных матэрыялаў. Пра гэта «Медуза» паведаміў кіраўнік штаба Мікалай Ляскін.

Карэспандэнт «Медузы» бачыў затрыманне двух актывістаў у раёне «Бібліятэкі імя Леніна» і яшчэ аднаго каля «Арбацкай». Паводле яго слоў, у станцый метро ў цэнтры горада дзяжураць паліцэйскія бронекамізэльках і стаяць аўтазакі.

8-9 ліпеня штабы ў падтрымку Аляксея Навальнага ў расійскіх горада праводзяць агітацыйную кампанію (так званы Вялікі суботнік). У Іркуцку былі затрыманыя чацвёра валанцёраў, іх абвінавачваюць у агітацыі па-за агітацыйным перыядам.

У многіх гарадах паліцыя ў некалькі дзён перад акцыяй канфіскавала ў актывістаў агітацыйныя матэрыялы. У шэрагу гарадоў паліцэйскія ладзілі ў штабах ператрусы з розных прычынаў, у іншых матэрыялы канфіскоўваліся ў аддзяленнях транспартнай кампаніі, паслугамі якой скарыстаўся штаб Навальнага для дастаўкі матэрыялы ў рэгіёны.

***

Апазіцыянер Аляксей Навальны абвясціў пра намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі ў 2018 годзе. У дадзены момант ён не можа быць зарэгістраваны кандыдатам з-за судзімасці па справе «Кіраўлеса», аднак Навальны кажа, што мае намер дамагчыся свайго ўдзелу.

Каментары15

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць