Свет1313

Прыбіральшчыкі туалетаў у Паланзе атрымліваюць 1000 еўра

У Паланзе расце колькасць туалетаў, сёлета іх ужо 26, іх персанал атрымлівае зарплату ў памеры 1000 еўра… а адпачывальнікі па-ранейшаму спраўляюць патрэбу ў дзюнах.

Delfi

Дырэктар кампаніі Palangos komunalinis ūkis Канстанцінас Скерус у інтэрв'ю DELFI парадаваўся, што прыбіральняў у Паланзе стала больш. Акрамя таго, заробкам людзей, якія за імі прыглядаюць, могуць пазайздросціць і віленчукі.

«Людзі, якія даглядаюць туалеты, атрымліваюць 1000 еўра. На кожнага прыпадае 4-6 прыбіральняў у дзень, працуюць людзі па 12 гадзін. Вядома, у іх ёсць выходныя, плацім такую зарплату, бо інакш не знаходзім работнікаў. Праца цяжкая, не кожны з ёй можа справіцца, самі разумееце. Усякае там знаходзім, усё бывае», — сказаў Скерус.

Па яго словах адпачывальнікі сваёй культурай пакуль не радуюць, іх зусім не турбуе стан грамадскіх прыбіральняў, наадварот, яны іх зусім не берагуць. «Калі б людзі былі культурнейшыя, было б лепш. Здаецца, што адмыслова так робяць, прыходзіш, а там і сцены, і падлога запэцканыя, нешта паламанае, папера скрадзеная», — уздыхае ён.

Скерус дадаў, што ўсё яшчэ ёсць людзі, якім лянота ісці ў туалет, нягледзячы на тое, што па меншай меры на цэнтральным пляжы туалетаў поўна.

«Узровень культуры — вельмі вялікая праблема. Сёлета, здаецца, на цэнтральным пляжы, шмат прыбіральняў. Але ўсё роўна ходзяць у кусты, у дзюны і там спраўляюць патрэбу, гэта складана ўсвядоміць. Мы паміж сабой жартуем, што можа на наступны год зрабіць выклік камунальных службаў пры дапамозе смс-паведамленняў, каб проста да людзей з гаршкамі падыходзілі і шырмамі, тады перастануць так рабіць. Лянота ім. Я лічу, што ўсё гэта ад ляноты. Я раніцай праходжу па дзюнах, па сэрцы б'е, калі бачыш туалетную паперу, сурвэткі. Стараешся, стараешся, а ўсё роўна ідуць у кусты», — сказаў Скерус.

Ён запэўніў, што платныя прыбіральні на пляжы ўсталёўвалі уладальнікі кафэ, а прыбіральні Палангскай мэрыі бясплатныя. «Што тычыцца прыбіральняў, да прыкладу, у Вентспілсе і Ліепаі іх усталяваць танней, бо там няма дзюн. Нам трэба было думаць, як праз дзюны правесці каналізацыю. Гэтым мы адрозніваемся», — сказаў суразмоўца. Ён заўважыў, што ад іншых курортаў Паланга адрозніваецца натуральнасцю, да прыкладу, кабінкі для пераапранання ў Паланзе драўляныя. «Мы хочам, каб было як мага больш дрэва. У Латвіі кабінкі з пластыку, а мы хочам быць бліжэй да прыроды, каб было натуральна», — сказаў Скерус.

Ён распавёў, што на пляжах Палангі з'явіцца новаўвядзенне — цяпер яно на стадыі выпрабавання, у наступным годзе яго распаўсюдзяць шырэй.

«Мы распрацавалі такія калонкі, у іх можна памыцца, памыць рукі і ногі. Да гэтага часу нічога падобнага каля пляжу не было. Мы выпрабоўваем гэту навінку, калі гэта тэхнічнае рашэнне апраўдае сябе, то ў наступным годзе такія калонкі ў большай колькасці з'явяцца на пляжах. У іх будзе нармальная вадаправодная вада, яе можна піць, наліваць у бутэлькі. Мы самі распрацавалі гэтыя калонкі, фірмовыя каштуюць 4000 еўра, нашы абышліся ў 1000 еўра. Гэта новаўвядзенне, пакуль яно апраўдвае сябе, у наступным годзе плануем усталяваць больш», — сказаў суразмоўца.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць