Улада

Турцыя закупіць у Беларусі зенітна‑ракетныя комплексы?

Паводле крыніц у абароннай прамысловасьці Турцыі, пускавыя ўстаноўкі будуць купленыя ў Беларусі і Ўкраіне прыкладна за 100 млн. даляраў.

Сакратарыят абароннай прамысловасці Турцыі прыняў рашэнне закупіць зенітна‑ракетныя комплексы С‑300, С‑300В і «Тор» для правядзення палявых выпрабаванняў сістэмы радыёэлектроннай барацьбы EHTS, распрацаванай турэцкай кампаніяй Havelsan.

Аб гэтым паведамляе газета Today’s Zaman. Пераклад артыкула прыводзіць рэсурс Lenta.ru.

Па дадзеных крыніц у абароннай прамысловасці Турцыі, пускавыя ўстаноўкі будуць заказаныя ў Беларусі і Ўкраіне прыкладна за 100 млн. даляраў. Рашэнне аб гэтым было прынятае нібыта яшчэ 22 чэрвеня, аднак афіцыйна аб ім не паведамлялася.

Паводле інфармацыі, што маецца ў распараджэнні турэцкага выдання, уваходныя ў склад зенітных комплексаў радыёлакацыйныя станцыі і сістэмы ўпраўлення будуць замоўленыя асобна. Пускавыя ўстаноўкі плануецца выкарыстаць выключна для выпрабаванняў.

Закупляная тэхніка будзе разгорнутая на базе вучэбнага цэнтра Конья ў Анатоліі для адпрацоўкі тактыкі падаўлення сістэм супрацьпаветранай абароны краін, на ўзбраенні якіх маюцца аналагічныя ўзоры. Да такіх краін, у прыватнасці, адносіцца Грэцыя, яка традыцыйна разглядаецца турэцкім ваенна‑палітычным кіраўніцтвам у якасці найбольш верагоднага суперніка. Акрамя гэтага, Анкара разлічвае на тое, што выпрабаванні дазволяць дакладна ўсталяваць наяўнасць альбо адсутнасць ЗРК С‑300 на ўзбраенні Кіпра.

У адпрацоўцы тактыкі супрацьдзеяння зенітным комплексам расейскай вытворчасці ў асноўным будуць задзейнічаныя знішчальнікі F‑16, абсталяваныя сістэмамі EHTS. На дадзены момант, як паведамляе Today’s Zaman, баявыя самалёты ВПС Турцыі ўжо перакінутыя з авіябазы Эскішэхір у вучэбны цэнтр Конья прыкладна ў 250 кіламетрах ад Анкары.

Дадзенае паведамленне турэцкай газеты ў беларускіх дзяржорганах пакуль не каментуюць.

У цяперашні час тры зенітныя ракетныя брыгады Ўзброеных сіл Беларусі абсталяваныя комплексамі С‑300: 15‑я (штаб у Фаніпалі, Менская вобласць), 147‑я (штаб у Бабруйску) і 115‑я (штаб у Брэсце). Прычым апошняя атрымала ЗРК С‑300 ПС толькі ў 2006 годзе.

Каментары

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць