Улада88

У Еўрасаюзе з'явіўся праект адмены роўмінгу для беларусаў

Еўрасаюз разгледзіць магчымасць зніжэння роўмінгавых тарыфаў для шасці краін Усходняга партнёрства, у тым ліку і Беларусі. Праўда, вынікаў можна чакаць не раней за 2020 год.

Thinkstock

Гэтая ініцыятыва з'явілася пасля поўнай адмены роўмінгу паміж краінамі Еўрасаюза ў чэрвені. Цяпер для грамадзян ЕС сувязь у іншых краінах каштуе столькі ж, як і ў «хатняга аператара».

Цяпер у Еўрасаюзе прапрацоўваюць магчымасць адмяніць павышаныя тарыфы ў ЕС і для жыхароў краін «Усходняга партнёрства» — Беларусі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Украіны.

«Калі вы з грузінскім нумарам паедзеце ў Бельгію, то не павінны там выдаткоўваць на званкі больш, чым у Грузіі», — тлумачыў Барыс Ярашэвіч, кіраўнік падраздзялення Еўрапейскай службы знешніх спраў, якое працуе з Усходнім партнёрствам, рэгіянальным супрацоўніцтвам і АБСЕ.

У каментары для TUT.BY Ярашэвіч растлумачыў, што на дадзеным этапе адмена роўмінгавых плацяжоў — гэта толькі праект. «Спатрэбіцца час, каб ажыццявіць яго, калі гэта наогул адбудзецца», — адзначыў ён. Цяпер, паводле яго слоў, праводзіцца даследаванне аб роўмінгу. Па яго выніках да канца 2017 года будуць выдадзеныя рэкамендацыі для краін Усходняга партнёрства.

«Першым крокам могуць стаць гарманізаваныя тарыфы на сувязь у роўмінгу, а таксама зніжэнне тарыфаў у роўмінгу паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства (і пакуль не ў ЕС). Гэта можа быць дасягнута да 2020 года», — сказаў супрацоўнік Еўрапейскай службы знешніх спраў.

Па словах чыноўніка, перш чым распаўсюджваць зніжаныя роўмінгавыя тарыфы Еўрасаюза на іншыя краіны, трэба ацаніць эфект ад адмены ўнутранага роўмінгу ЕС. Гэта зробяць на працягу 2018 года.

«Таму на дадзены момант мы не можам анансаваць якую-небудзь дарожную карту ў адносінах да пагаднення паміж ЕС і шасцю краінамі Усходняга партнёрства, — падкрэсліў Ярашэвіч. — Калі такое пагадненне ажыццявіцца, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 2020 года».

Нагадаем, Беларусь цяпер рухаецца да адмены роўмінгу яшчэ і з Расіяй. У канцы чэрвеня гэтую ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, а ў ліпені ў расійскую Дзярждуму ўнеслі адпаведны законапраект. Удзельнікі рынка тады адзначалі, што без адміністрацыйнага рэсурсу адмяніць роўмінг паміж дзвюма краінамі будзе вельмі складана.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць