Прэзідэнт Расіі прызначыў Аляксандра Сурыкава надзвычайным і паўнамоцным паслом Расіі ў Мазамбіку. Адпаведны ўказ апублікаваны на расейскім партале прававой інфармацыі.
Але гаворка ідзе не пра Аляксандра Аляксандравіча Сурыкава, які з'яўляецца паслом Расіі ў Беларусі, а пра ягонага цёзку, Аляксандра Васільевіча Сурыкава, кадравага расійскага дыпламата.
Блытаніна ўзнікла ад таго, што афіцыйнае расійскае агенцтва РІА «Новості» памылкова суправадзіла інфармацыю аб прызначэнні фатаграфіяй «мінскага» Сурыкава.
77-гадовы Сурыкаў працуе паслом у Мінску ўжо 11 гадоў — нячасты выпадак для дыпламата.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Каментары