Улада4848

12-гадовы Коля Лукашэнка за стырном камбайна «намалаціў 5 тон збожжа». Гэта законна?

12-гадовы Мікалай Лукашэнка, кіруючы камбайнам, намалаціў 5 тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Фота president.gov.by

Як тлумачыцца, месца камбайнёра спачатку заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства, а Коля сеў побач. «Праз некаторы час за стырном камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 тонамі збожжа», — распавялі ў телеэфіры.

Што пра такую сітуацыю кажа заканадаўства?

Непаўналетнія не маюць права кіраваць транспартнымі сродкамі.

Артыкул 18.19 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за перадачу транспартанага сродку асобам, якія не маюць права кіравання. Адпаведна, работнік калгаса павінен быць аштрафаваны на суму ад 5 да 20 базавых велічыняў (115—460 рублёў).

Аналагічны штраф за кіраванне без правоў не можа быць накладзены на 12-гадовае дзіця. У такім разе да адказнасці прыцягваюцца яго бацькі.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт4

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт4

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць