Эканоміка1515

З 1 верасня падаражэе «камуналка»

У Беларусі праіндэксуюць субсідзіруемыя дзяржавай цэны на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную энергію і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года нумар 641, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў.

Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня. Такім чынам, з пачатку месяца цэны для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павялічваюцца. Тарыфы вырастуць на 8 працэнтаў.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе Br16,9259 за 1 Гкал.

Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br0,0983, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць Br0,3081. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе Br0,3081 за кубаметр газу незалежна ад сезона.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе Br2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе Br7,05 за кубаметр. Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць Br3,98.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць Br0,4874 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд - Br0,1827.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць Br1,7579, у летні перыяд - Br0,8216. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць Br0,8216.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе Br2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць Br6,95, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br3,26.

Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br5,7713 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам - Br0,8216.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br0,5835 руб. Такім чынам, балон будзе каштаваць Br12,25.

Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе Br0,1094 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,0764 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,2189.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,09 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,1674.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць