Эканоміка1818

У Гродне пачалі вырабляць тратуарную плітку з пластыкавых пакетаў ФОТЫ

У Гродне пачалі вырабляць тратуарную плітку з пакетаў-маек і іншых упаковак. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў Вячаслаў Андрэеўскі.

Цяпер на прадпрыемстве ідзе наладка абсталявання па вытворчасці новага віду прадукцыі — палімерна-пясчаных вырабаў. Тут пачалі выпускаць некалькі відаў прадукцыі, асноўнай сыравінай для якіх выступаюць палімеры, адпраўленыя на сметнік жыхарамі горада, і звычайны пясок.

«Пасля запуску завода ў нас пачалі назапашвацца палімеры нізкай якасці, якія пакуль не перапрацоўваюцца ў Беларусі. Гэта ўвесь «хрумсткі» пластык, пакеты-майкі, упакоўка ад тартоў, напрыклад, і іншыя вырабы. Вырашылі знайсці спосаб, каб пусціць іх у справу», — адзначыў Вячаслаў Андрэеўскі. Для гэтых мэтаў была набытая лінія па вытворчасці палімерна-пясчаных вырабаў. Прынцып яе работы просты: палімеры здрабняюцца, змешваюцца ў пэўнай прапорцыі з пяском, у спецыяльнай машыне сумесь награваюць да 250 градусаў, затым атрыманая маса паступае пад прэс, з-пад якога і выходзяць гатовыя вырабы.

Пакуль асартыментны пералік уключае ў сябе сем пазіцый — некалькі відаў пліткі, бардзюрны камень і зялёная экапаркоўка. Зрэшты, розныя прэс-формы дазваляюць выпускаць больш за 150 відаў прадукцыі, у тым ліку рашоткі ліўнёвак, каналізацыйныя люкі.

«Калі параўноўваць з бетоннымі вырабамі, то плітка з палімераў куды трывалейшая пры ўдарах, нагрузках, яна не ўбірае ваду, не пакрываецца лёдам зімой, лягчэйшая па вазе і прасцейшая ў кладцы. Кошт такіх вырабаў прыблізна на 20% меншы за аналагі з бетону», — адзначае Вячаслаў Андрэеўскі. Цяпер прадукцыя праходзіць сертыфікацыю. У якасці эксперыменту на заводзе выклалі з пліткі ўласнай вытворчасці невялікую пляцоўку, нараканняў па эксплуатацыйных уласцівасцях няма.

На заводзе адзначаюць, што яшчэ на стадыі запуску вытворчасці да новай прадукцыі паўстала цікавасць. Прычым як з боку прыватных асоб, так і з боку камунальных арганізацый горада. У прыватнасці, новую плітку плануецца выкарыстоўваць для кладкі на кантэйнерных пляцоўках у Гродне. Пры трохзменным рэжыме працы ў суткі лінія зможа выпускаць да 2 т палімерна-пясчаных вырабаў. На сёння аднаго толькі пластыку (упаковак і пакетаў), прыдатнага для выпуску пліткі і непрыдатнага для іншай перапрацоўкі, тут сабралася каля 70 т.

Штодня на завод, які працуе ў кругласутачным рэжыме і без выхадных, у сярэднім паступае каля 220 т змешаных адходаў. Праз лінію сартавання праходзіць усё генераванае абласным цэнтрам смецце. Усе вынятыя другасныя рэсурсы адпраўляюцца на перапрацоўку. Прадпрыемства будавалася па праекце комплекснага абыходжання з адходамі. Завод будзе перапрацоўваць да 120 тыс. т адходаў у год. Акрамя будаўніцтва завода ў горадзе, устаноўленыя звыш 30 тыс. кантэйнераў для паасобнага збору смецця, закупленыя звыш за 50 новых смеццявозаў.

Каментары18

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць