Свет

У Польшчы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым і сышоў з рэек ФОТА

Увечары 30 жніўня пад Квідзінем у Паморскім ваяводстве Польшчы адбылася чыгуначная аварыя. Пасажырскі цягнік «Пагорыя», які накіроўваўся з Гдыні ў Бельска-Бялу, урэзаўся ў грузавы састаў, які з'язджаў на пад'язны шлях. 7 з 11 вагонаў «Пагорыі» сышлі з рэек, паведамляе Радыё Польшча.

PAP

У выніку сутыкнення 29 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку чатыры дзіцяці, адно з іх было транспартаванае на верталёце хуткай медыцынскай дапамогі. Па словах ратавальнікаў, гэта цуд, што ніхто не загінуў.

«У асноўным у выніку сутыкнення з пасажыры атрымалі ўдары і парэзы. Пры гэтым ні адзін з іх не страціў прытомнасць і ўсе пакінулі вагоны самастойна. Нам нават не давялося выкарыстоўваць насілкі», — адзначыў брыгадзір пажарнай службы Томаш Камашыньскі.

На дапамогу пацярпелым прыбылі медыцынскія і пажарныя службы, а таксама мясцовыя ўлады і насельніцтва. Пасажыраў размясцілі ў спартзале мясцовай школы, дзе для іх былі падрыхтаваныя вада, прадукты харчавання і матрацы.

Да раніцы рух на маршруце быў адноўлены.

Паводле даных папярэдняга расследавання, да сутыкнення цягнікоў прывяло тое, што машыніст грузавога саставу з невядомых прычынах не затармазіў на сігнале прыпынку, перадае PAP са спасылкай на міністра інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы Анджэя Адамчыка. Міністр звярнуў увагу, што расследаванне працягваецца, ім займаецца Дзяржаўная камісія па расследаванні чыгуначных аварый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць