Свет66

У Франкфурце — найбуйнейшая эвакуацыя з часоў вайны

У нямецкім Франкфурце-на-Майне абвясцілі найбуйнейшую за ўсю пасляваенную гісторыю Германіі эвакуацыю з-за выяўленай у горадзе 1500-кілаграмовай брытанскай авіябомбы часоў Другой сусветнай вайны. Яе знайшлі падчас будаўнічых работ ва Універсітэце Гётэ, паведамляе Бі-бі-сі.

Чакаецца, што ўсяго будуць эвакуіраваныя каля 65 000 чалавек, у тым ліку персанал і пацыенты двух бальніц. Больш за 100 пацыентаў ужо пераведзеныя ў іншыя медыцынскія ўстановы, нават пацыенты рэанімацыі.

Спецмашына сапёраў.

Таксама эвакуацыя закране 20 дамоў састарэлых, оперны тэатр і будынак Цэнтрабанка Германіі - Бундэсбанка - у якім захоўваецца палова залатога запасу краіны.

Сапёры плануюць ажыццявіць кіраваны падрыў боепрыпасу, які, па іх словах, мае такую магутнасць, што можа знішчыць цэлую вуліцу.

Жыхарам загадалі пакінуць свае дамы раніцай у нядзелю і не вяртацца да сканчэння аперацыі.

Раёны эвакуацыі будуць патруляваць паліцэйскія верталёты з цеплавізарамі для выяўлення людзей, якія ўсё ж вырашылі застацца. Усіх, каго там знойдуць, паліцыя паабяцала затрымаць.

Каб звесці да мінімуму нязручнасці для насельніцтва, гарадскія ўлады арганізавалі некалькі пунктаў, дзе эвакуіраваны жыхары змогуць перачакаць аперацыю.

Акрамя таго, шматлікія музеі паабяцалі бясплатна пускаць усіх ахвотных.

Эвакуацыі насельніцтва з-за выяўлення авіябомбаў часоў Другой сусветнай здараюцца ў Нямеччыне рэгулярна — так, толькі 2 верасня ў Кобленцы эвакуіравалі 22 000 чалавек. Аднак эвакуацыя ў Франкфурце стане найбуйнейшай па маштабах.

Падчас Другой сусветнай вайны авіяцыя саюзнікаў скінула на Германію паўтара мільёна тон бомбаў. Многія з іх мелі ненадзейныя выбухоўнікі і не падарваліся да гэтага часу.

З-за гэтага ў краіне знаходзяць тысячы неразарваных авіябомбаў. Праблема настолькі вострая, што ў Нямеччыне нават стварылі для ліквідацыі такіх боепрыпасаў асобную сапёрную службу.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць