Навука і тэхналогіі11

Земнаводныя з'явіліся на некалькі дзясяткаў мільёнаў год раней, чым думалі навукоўцы

Навукоўцы з Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі ў Пекіне даследавалі парэшткі выкапнёвай рыбы, якая жыла 370-360 мільёнаў гадоў таму. Аказалася, што некаторыя асаблівасці будовы рыбы уласцівыя наземным жывёлам. Даследаванне апублікаванае ў Nature Ecology & Evolution.

Ілюстрацыйная выява

Лічыцца, што першыя земнаводныя з'явіліся крыху больш за 300 мільёнаў гадоў назад, аднак вынікі даследавання выкапнёвай рыбы, выяўленай у кар'еры Нінся на поўначы Кітая, адсоўваюць гэтую дату на некалькі дзесяткаў мільёнаў год назад. Закамянеласць належыць да новага віду лопасцяпёрых рыб (класа касцяных рыб) Hongyu chowi. Прадстаўнікі гэтага віду дасягалі каля 1,5 метраў у даўжыню і жылі 370-360 мільёнаў гадоў таму.

Будова H. chowi нагадвае будову першых чатырохногіх жывёл. Напрыклад, у рыбы быў плечавы пояс, характэрны для земнаводных. На думку навукоўцаў, некаторыя віды рыб больш цесна звязаныя са з'яўленнем чатырохногіх жывёл, чым лічылася раней.

«H. chowi вельмі падобныя да першых земнаводных. Не выключаю, што першыя чатырохногія жывёлы і лопасцяпёрыя рыбы эвалюцыянавалі незалежна або паралельна», — адзначыў аўтар даследавання Марцін Браз.

Каментары1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць